Авторизация
 

Высокая канкурэнцыя

+
На мінулым тыдні, 1 жніўня, закончылася вылучэнне кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь шостага склікання. У акруговыя выбарчыя камісіі Віцебскай вобласці паступілі дакументы ад 86 прэтэндэнтаў. Большасць іх—72,1%—вылучана палітычнымі партыямі, астатнія—грамадзянамі шляхам збору подпісаў і працоўнымі калектывамі. У сярэднім па вобласці на адно месца прэтэндуе 6 чалавек. Самая вялікая канкурэнцыя будзе непасрэдна ў абласным цэнтры, дзе выбіраць давядзецца з 7-10 прэтэндэнтаў.
 
Рэгістрацыя кандыдатаў праводзіцца да 11 жніўня ўключна. Цяпер акруговыя выбарчыя камісіі правяраюць дакументы, што паступілі.
На 1 жніўня больш за сто нацыянальных назіральнікаў ужо акрэдытавана акруговымі выбарчымі камісіямі ў вобласці, некаторыя нават прыступілі да выканання абавязкаў. У абсалютнай большасці гэта прадстаўнікі грамадскіх аб'яднанняў: БРСМ, прафсаюзаў, РГА "Белая Русь", ветэранскай арганізацыі, саюза жанчын і іншых.
***
Усяго па краіне ў парламент вылучана 630 чалавек, на 130 больш, чым чатыры гады таму. А ўвогуле ў выбаркамы паступілі 765 камплектаў дакументаў. Сярод патэнцыяльных кандыдатаў 145 жанчын ці 23% агульнай колькасці. Жадаюць працягваць дэпутацкую дзейнасць 28 членаў парламента мінулага склікання.
Больш звестак пра ход выбарчай кампаніі стане вядома з адкрыццём 11 жніўня рэспубліканскага інфармацыйнага цэнтра ў Палацы Рэспублікі.

Па матэрыялах СМІ 
падрыхтаваў Леанід МАТЭЛЕНАК.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 94 008
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 69 926
  • 1

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 35 555
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 34 298
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 33 770
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 32 997
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 22 010
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 14 декабря 2018
Дмитрий, Наум, Порфирий

Именины 13 декабря 2018
Андрей, Иван

Госці краін
free counters
Партнеры сайта