Время участковых комиссий

Настаў час фарміравання ўчастковых выбарчых камісій. Яно адбываецца па некалькіх напрамках. Так, 14 ліпеня адбылося пасяджэнне раённага савета  РА "Беларускае грамадскае аб'яднанне ветэранаў", на якое былі запрошаны таксама старшыні пярвічных аганізацый.
 
Асноўнае пытанне парадку дня—вылучэнне прадстаўнікоў у склад участковых выбарчых камісій. І ў гэтай справе ветэраны аказаліся вельмі актыўнымі, яны прапанавалі 15 членаў арганізацыі ў спісы арганізатараў правядзення выбараў нашых бларускіх парламентарыяў.
Так, членам участковай выбарчай камісіі Міёрскага ўчастка для галасавання №28 выказана прапанова ўключыць пенсіянерку з вопытам удзелу ў падобных мерапрыемствах Марыю Іванаўну Хаданёнак, Міёрскага №29— актывістку не толькі ветэранскага руху Зою Васільеўну Родзіну, Міёрскага №30—бухгалтара райаграсэрвісу Ірыну Іванаўну Быкаву, Дзісенскага №31—Валянціну Аляксееўну Козел, Слабадскога №32—Алену Канстанцінаўну Красько, Узмёнскага №33—паштальёна Аліну Паўлаўну Мядзвецкую. 

Вядомым чалавекам  ва УП "Цітова" з'яўляецца ветэран працы Ірына Фёдараўна Капуста, у выбарчай кампаніі яна зможа праявіць актыўнасць у складзе камісіі Цвецінскага ўчастка для галасавання №35, Дварнасельскага №36—загадчыца зернесклада ААТ "Пад'ельцы" Ніна Аляксандраўна Конах, Пад'ельцаўскага №37—Уладзімір Уладзіміравіч Швяцоў, Чэраскага №38—бухгалтар ААТ "Чэрасы" Ала Мікітаўна Шаўчонак.

Не ў першы раз прапануецца арганізоўваць работу ля выбарчых урн пенсіянерцы Валянціне Зыгмундаўне Красько на Мікалаёўскім участку №39, Сяргею Георгіевічу Панізніку на Паташнянскім №47. Не толькі выдатна ведае справы ў жывёлагадоўлі галоўны заатэхнік ААТ "Дрыгучы" Валянціна Васільеўна Кураш, справіцца яна і з абавязкамі члена камісіі на Дрыгуцкім участку №48. Тое ж можна сказаць пра ветэранаў працы Валянціну Міхайлаўну Казельскую і Таццяну Аляксандраўну Глебка, якіх прапануецца ўключыць у склад камісій на Канцэраўскім участку для галасавання №50 і Язненскім №51.
Цяпер раённая ветэранская арганізацыя падбірае актыў для накіравання на ўсе ўчасткі для галасавання ў якасці назіральнікаў.

***
14 ліпеня адбылося пасяджэнне праўлення Міёрскай раённай арганізацыі грамадскага аб'яднання "Беларускі фонд міру". На ім таксама разгледжана пытанне аб накіраванні для ўдзелу ў выбарах свайго актыву. У склад выбарчых камісій прапанавана ўключыць інспектара па кадрах райаграсэрвісу Людмілу Іванаўну Буёнак—участак для галасавання №28 і начальніка аддзела жыллёва-камунальнай гаспадаркі райвыканкама Георгія Паўлавіча Бушунова—участак для галасавання №29.
***
Адбываецца вылучэнне членаў участковых выбарчых камісій на сходах працоўных калектываў і шляхам збору подпісаў выбаршчыкаў.

Леанід МАТЭЛЕНАК.


0 комментариев

Добавить комментарий

Информация
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.