Галоўная > Выбары 2015 > Акрэдытаваны назіральнікі

Акрэдытаваны назіральнікі


26-09-2015, 15:49. размясціў: gazeta

Аккредитованны наблюдатели У Віцебскай вобласці тэрытарыяльнымі камісіямі па выбарах Прэзідэнта Беларусі акрэдытаваны (паводле інфармацыі БЕЛТА за 23 верасня) 4761 нацыянальны назіральнік. Пры гэтым абсалютную большасць вылучэнцаў складаюць прадстаўнікі грамадскіх аб'яднанняў—3504 чалавекі. Найбольш іх ад Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі—1178, Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі—672, РГА "Белая Русь"—580, Беларускага грамадскага аб'яднання ветэранаў—576, Беларускага саюза жанчын—204. Сваіх прадстаўнікоў для назірання за выбарамі дэлегуюць РПГА "Беларускі Хельсінкскі камітэт" і іншыя грамадскія аб'яднанні.  

 

 

Працоўныя калектывы вылучылі ў назіральнікі 200 чалавек, палітычныя партыі (Камуністычная партыя Беларусі, Беларуская аграрная партыя, Рэспубліканская партыя працы і справядлівасці)—368. Ад грамадзян шляхам падачы заяў акрэдытаваны 689 чалавек.
Па Міёрскім раёне (на 25 верасня) акрэдытаваны 167 назіральнікаў. Найбольш іх—ад прафсаюзных арганізацый. Дэлегавалі сваіх прадстаўнікоў і іншыя раённыя арганізацыі—"Камуністычная партыя Беларусі", "Беларуская аграрная партыя", ГА "Беларускі саюз ветэранаў вайны ў Афганістане", РГА "Белая русь", раённая арганізацыя ветэранаў, ГА "БРСМ", "Беларускі саюз жанчын", "Беларускі фонд міру". Ёсць вылучэнцы ад працоўных калектываў і ад грамадзян шляхам падачы заяў.
 Падрыхтавала 
Эліза БЛАЖЭВІЧ.

Працоўныя калектывы вылучылі ў назіральнікі 200 чалавек, палітычныя партыі (Камуністычная партыя Беларусі, Беларуская аграрная партыя, Рэспубліканская партыя працы і справядлівасці)—368. Ад грамадзян шляхам падачы заяў акрэдытаваны 689 чалавек.Па Міёрскім раёне (на 25 верасня) акрэдытаваны 167 назіральнікаў. Найбольш іх—ад прафсаюзных арганізацый. Дэлегавалі сваіх прадстаўнікоў і іншыя раённыя арганізацыі—"Камуністычная партыя Беларусі", "Беларуская аграрная партыя", ГА "Беларускі саюз ветэранаў вайны ў Афганістане", РГА "Белая русь", раённая арганізацыя ветэранаў, ГА "БРСМ", "Беларускі саюз жанчын", "Беларускі фонд міру". Ёсць вылучэнцы ад працоўных калектываў і ад грамадзян шляхам падачы заяў. 

 

Падрыхтавала Эліза БЛАЖЭВІЧ.

 


Вярнуцца назад