Авторизация
 

ЦВК Беларусі зацвердзіла вынікі выбараў Прэзідэнта

ЦИК Беларуси утвердила итоги выборов Президента 16 кастрычніка Цэнтрвыбаркам Беларусі зацвердзіў канчатковыя вынікі выбараў Прэзідэнта. Яны сведчаць пра тое, што на вышэйшую дзяржаўную пасаду выбраны Аляксандр Лукашэнка, за кандыдатуру якога аддадзена 5 102 478 галасоў выбаршчыкаў, што склала 83,5 працэнта. За Сяргея Гайдукевіча прагаласавала 201 945 выбаршчыкаў (3,3 працэнта), Таццяна Караткевіч набрала 271 426 галасоў (4,4 працэнта), Мікалай Улаховіч—102 131 (1,7 працэнта). Супраць усіх кандыдатаў амаль 386,2 тыс.чалавек (6,3 працэнта), каля 48,8 тыс. бюлетэняў прызнаны несапраўднымі. 

 

 

Агульная колькасць выбаршчыкаў па краіне склала 7 008 682, а бюлетэні для галасавання атрымала 6 115 690 чалавек. "У адпаведнасці з часткай трэцяй артыкула 79 Выбарчага кодэкса Рэспублікі Беларусь прызнана, што выбары адбыліся, паколькі ў галасаванні прыняло ўдзел 6 113 013 выбаршчыкаў, што склала 87,2 працэнта ад іх агульнай колькасці",—адзначаюць у Цэнтрвыбаркаме.
Пасля прыняцця рашэння па выніках выбараў старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына не назвала журналістам дату інаўгурацыі. Гэтым пытаннем будзе займацца адпаведнае ўпраўленне Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі.
Таксама кіраўнік Цэнтрвыбаркама адзначыла, што кампанія прайшла спакойна. Пазітыўным момантам яна лічыць і тое, што ў Беларусі прывіваюцца сучасныя тэхналогіі інфармавання выбаршчыкаў і вядзення агітацыі. І працэс вылучэння кандыдатаў стаў больш ліберальным. 
Скаргу Караткевіч ЦВК не задаволіла 
16 кастрычніка яе агучыў прадстаўнік Таццяны Караткевіч—член ЦВК з правам дарадчага голасу Ігар Лялькоў. Ён заявіў, што папярэднія вынікі назірання за выбарамі сведчаць, што яны прайшлі з грубымі і сістэмнымі парушэннямі заканадаўства, не адпавядалі патрабаванням Выбарчага кодэкса Беларусі, а таксама Капенгагенскім прынцыпам.
У прыватнасці, на думку каманды Караткевіч, пры зборы подпісаў, а пазней і пры агітацыі, адзін са штабаў выкарыстоўваў адміністрацыйны рэсурс. У час кампаніі распаўсюджваліся агітацыйныя матэрыялы, вырабленыя з парушэннем закону: на адной з паштовак пазначаны не ўсе выхадныя дадзеныя. Акрамя таго, штаб Караткевіч прад'явіў прэтэнзіі наконт падліку галасоў і характару правядзення датэрміновага галасавання. Таксама Лялькоў заявіў, што на пэўных участках магло быць укідванне бюлетэняў, але адназначна пра тое, што так было, не сказаў.
На пасяджэнні выступілі прадстаўнікі кіраўніцтва ўсіх абласных выбаркамаў і выбарчай камісіі Мінска, якія адзначылі, што апошняя кампанія была адна з самых цывілізаваных. Забяспечана празрыстая працэдура падліку галасоў. Усе урны апячатваліся ў адпаведнасці з рэкамендацыямі ЦВК. Міліцыя забяспечыла ахову ўчасткаў. Што да маніпуляцый з яўкай, аб якіх заявілі некаторыя наглядальнікі, то гэта інфармацыя не пацвердзілася. Да таго ж здараліся выпадкі, калі наглядальнікі гаварылі пра факты парушэнняў на якім-небудзь участку, але самі пры гэтым працавалі на іншых. І ў інтэрнэце публікава-ліся даныя аб парушэннях, але адпаведных у выбаркамы не паступала. Аднак былі скаргі, якія складзены практычна пад капірку.
Прадстаўнікі рэгіянальных выбаркамаў таксама пацвердзілі, што быў факт уключэння ў спісы памерлага выбаршчыка. Але ад яго імя паступала заява аб галасаванні дома. Як высветлілася, яшчэ тады, калі гэты чалавек жыў. Зразумела, у выніку ён не галасаваў. Не пацвердзіліся і заявы аб прымушэнні да датэрміновага галасавання навучэнцаў некаторых устаноў адукацыі. Пры гэтым адна з членаў ЦВК, якая працуе ў ВНУ, падкрэсліла, што аб такіх фактах яна таксама не ведае. Публікацыі ў інтэрнэце аб прымушэнні студэнтаў назвала непаважлівымі ў адносінах да моладзі.
На пасяджэнні ЦВК старшыня Мінскага выбаркама Дзмітрый Шаўцоў заявіў, што камісія запатрабавала больш адказна падыходзіць у будучым да выбару памяшканняў для ўчасткаў, у прыватнасці, для таго, каб яны лепш адпавядалі эстэтычным патрабаванням. Былі выпадкі, калі адзін наглядальнік ажыццяўляў відэатрансляцыю з участка, а другі вёў апытанне выбаршчыкаў. А гэта—парушэнні. Да таго ж некаторыя наглядальнікі, паводле яго слоў, прадэманстравалі няведанне заканадаўства. У тым ліку, яны блыталі паняцці карэспандэнт і наглядальнік.
Шаўцоў прывёў прыклад, калі пры падліку галасоў на ўчастку прысутнічалі 16 наглядальнікаў. Падлік галасоў вёўся максімальна адкрыта. Кожная урна падносілася да наглядальнікаў, ім паказвалі бюлетэні і г.д. Але пры гэтым некаторыя наглядальнікі адразу ж падалі скаргу.
На пасяджэнні ЦВК таксама агучваўся факт падачы электроннага звароту ў выбаркам ад імя чалавека, які на самай справе ніякага дачынення да яго не меў і не карыстаецца тым электронным адрасам, з якога накіравана пісьмо.
Кіраўнік ЦВК заявіла аб тым, што большая частка фактаў, на якія спасылаюцца ў скаргах—гэта ўяўныя або мяркуемыя парушэнні. 
Заключэнне місіі АБСЕ
"Магу сказаць, што Цэнтральная камісія задаволена заключэннем, якое прадставілі па выніках назірання за выбарамі з боку місіі АБСЕ",—паведаміла журналістам старшыня Цэнтрвыбаркама Беларусі Лідзія Ярмошына. Адзначаны абстаноўка, якая была ў краіне напярэдадні выбараў, добразычлівасць і адкрытасць усіх членаў выбарчых камісій, іх супрацоўніцтва з членамі місіі, а таксама выдатная работа сродкаў масавай інфармацыі. Агі-тацыйная кампанія апошнія два тыдні праводзілася кандыдатамі на добрым узроўні, чаму садзейнічалі мясцовыя ўлады. 
Быў адзначаны вельмі добры працэс галасавання на 95 працэнтах участкаў, дзе прысутнічалі міжнародныя наглядальнікі. Аднак адзначаны і недахопы. Тым не менш колькасць выпадкаў, дзе члены місіі выказалі заўвагі, зменшылася ў параўнанні з парламенцкімі выбарамі 2012 года.
Выбары ў Палату прадстаўнікоў 
Старшыня ЦВК растлумачыла, што парламенцкія выбары, верагодней за ўсё, пройдуць у верасні 2016 года. Падрыхтоўку да іх Цэнтрвыбаркам пачне адразу, як толькі завершыць работу па правядзенні прэзідэнцкіх выбараў, а гэта адразу пасля Новага года. Разам з тым Лідзія Ярмошына адзначыла, што пераход на змешаную сістэму выбараў у парламент Беларусі немагчымы, пакуль існуе норма аб адкліканні дэпутатаў. Гэта супярэчыць Канстытуцыі Беларусі. Усе дэпутаты павінны мець аднолькавы аб'ём правоў і абавязкаў.
Па матэрыялах БелТА падрыхтавала Н. СТАНКЕВІЧ.

Агульная колькасць выбаршчыкаў па краіне склала 7 008 682, а бюлетэні для галасавання атрымала 6 115 690 чалавек. "У адпаведнасці з часткай трэцяй артыкула 79 Выбарчага кодэкса Рэспублікі Беларусь прызнана, што выбары адбыліся, паколькі ў галасаванні прыняло ўдзел 6 113 013 выбаршчыкаў, што склала 87,2 працэнта ад іх агульнай колькасці",—адзначаюць у Цэнтрвыбаркаме.Пасля прыняцця рашэння па выніках выбараў старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына не назвала журналістам дату інаўгурацыі. Гэтым пытаннем будзе займацца адпаведнае ўпраўленне Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі.Таксама кіраўнік Цэнтрвыбаркама адзначыла, што кампанія прайшла спакойна. Пазітыўным момантам яна лічыць і тое, што ў Беларусі прывіваюцца сучасныя тэхналогіі інфармавання выбаршчыкаў і вядзення агітацыі. І працэс вылучэння кандыдатаў стаў больш ліберальным. 

 

Скаргу Караткевіч ЦВК не задаволіла 16 кастрычніка яе агучыў прадстаўнік Таццяны Караткевіч—член ЦВК з правам дарадчага голасу Ігар Лялькоў. Ён заявіў, што папярэднія вынікі назірання за выбарамі сведчаць, што яны прайшлі з грубымі і сістэмнымі парушэннямі заканадаўства, не адпавядалі патрабаванням Выбарчага кодэкса Беларусі, а таксама Капенгагенскім прынцыпам.У прыватнасці, на думку каманды Караткевіч, пры зборы подпісаў, а пазней і пры агітацыі, адзін са штабаў выкарыстоўваў адміністрацыйны рэсурс. У час кампаніі распаўсюджваліся агітацыйныя матэрыялы, вырабленыя з парушэннем закону: на адной з паштовак пазначаны не ўсе выхадныя дадзеныя. Акрамя таго, штаб Караткевіч прад'явіў прэтэнзіі наконт падліку галасоў і характару правядзення датэрміновага галасавання. Таксама Лялькоў заявіў, што на пэўных участках магло быць укідванне бюлетэняў, але адназначна пра тое, што так было, не сказаў.На пасяджэнні выступілі прадстаўнікі кіраўніцтва ўсіх абласных выбаркамаў і выбарчай камісіі Мінска, якія адзначылі, што апошняя кампанія была адна з самых цывілізаваных. Забяспечана празрыстая працэдура падліку галасоў. Усе урны апячатваліся ў адпаведнасці з рэкамендацыямі ЦВК.

 

Міліцыя забяспечыла ахову ўчасткаў. Што да маніпуляцый з яўкай, аб якіх заявілі некаторыя наглядальнікі, то гэта інфармацыя не пацвердзілася. Да таго ж здараліся выпадкі, калі наглядальнікі гаварылі пра факты парушэнняў на якім-небудзь участку, але самі пры гэтым працавалі на іншых. І ў інтэрнэце публікава-ліся даныя аб парушэннях, але адпаведных у выбаркамы не паступала. Аднак былі скаргі, якія складзены практычна пад капірку.Прадстаўнікі рэгіянальных выбаркамаў таксама пацвердзілі, што быў факт уключэння ў спісы памерлага выбаршчыка. Але ад яго імя паступала заява аб галасаванні дома. Як высветлілася, яшчэ тады, калі гэты чалавек жыў. Зразумела, у выніку ён не галасаваў. Не пацвердзіліся і заявы аб прымушэнні да датэрміновага галасавання навучэнцаў некаторых устаноў адукацыі. Пры гэтым адна з членаў ЦВК, якая працуе ў ВНУ, падкрэсліла, што аб такіх фактах яна таксама не ведае. Публікацыі ў інтэрнэце аб прымушэнні студэнтаў назвала непаважлівымі ў адносінах да моладзі.На пасяджэнні ЦВК старшыня Мінскага выбаркама Дзмітрый Шаўцоў заявіў, што камісія запатрабавала больш адказна падыходзіць у будучым да выбару памяшканняў для ўчасткаў, у прыватнасці, для таго, каб яны лепш адпавядалі эстэтычным патрабаванням. Былі выпадкі, калі адзін наглядальнік ажыццяўляў відэатрансляцыю з участка, а другі вёў апытанне выбаршчыкаў. А гэта—парушэнні. Да таго ж некаторыя наглядальнікі, паводле яго слоў, прадэманстравалі няведанне заканадаўства. У тым ліку, яны блыталі паняцці карэспандэнт і наглядальнік.

 

Шаўцоў прывёў прыклад, калі пры падліку галасоў на ўчастку прысутнічалі 16 наглядальнікаў. Падлік галасоў вёўся максімальна адкрыта. Кожная урна падносілася да наглядальнікаў, ім паказвалі бюлетэні і г.д. Але пры гэтым некаторыя наглядальнікі адразу ж падалі скаргу.На пасяджэнні ЦВК таксама агучваўся факт падачы электроннага звароту ў выбаркам ад імя чалавека, які на самай справе ніякага дачынення да яго не меў і не карыстаецца тым электронным адрасам, з якога накіравана пісьмо.Кіраўнік ЦВК заявіла аб тым, што большая частка фактаў, на якія спасылаюцца ў скаргах—гэта ўяўныя або мяркуемыя парушэнні. Заключэнне місіі АБСЕ"Магу сказаць, што Цэнтральная камісія задаволена заключэннем, якое прадставілі па выніках назірання за выбарамі з боку місіі АБСЕ",—паведаміла журналістам старшыня Цэнтрвыбаркама Беларусі Лідзія Ярмошына. Адзначаны абстаноўка, якая была ў краіне напярэдадні выбараў, добразычлівасць і адкрытасць усіх членаў выбарчых камісій, іх супрацоўніцтва з членамі місіі, а таксама выдатная работа сродкаў масавай інфармацыі.

 

Агітацыйная кампанія апошнія два тыдні праводзілася кандыдатамі на добрым узроўні, чаму садзейнічалі мясцовыя ўлады. Быў адзначаны вельмі добры працэс галасавання на 95 працэнтах участкаў, дзе прысутнічалі міжнародныя наглядальнікі. Аднак адзначаны і недахопы. Тым не менш колькасць выпадкаў, дзе члены місіі выказалі заўвагі, зменшылася ў параўнанні з парламенцкімі выбарамі 2012 года.Выбары ў Палату прадстаўнікоў Старшыня ЦВК растлумачыла, што парламенцкія выбары, верагодней за ўсё, пройдуць у верасні 2016 года. Падрыхтоўку да іх Цэнтрвыбаркам пачне адразу, як толькі завершыць работу па правядзенні прэзідэнцкіх выбараў, а гэта адразу пасля Новага года. Разам з тым Лідзія Ярмошына адзначыла, што пераход на змешаную сістэму выбараў у парламент Беларусі немагчымы, пакуль існуе норма аб адкліканні дэпутатаў. Гэта супярэчыць Канстытуцыі Беларусі. Усе дэпутаты павінны мець аднолькавы аб'ём правоў і абавязкаў.

 

Па матэрыялах БелТА

падрыхтавала Н. СТАНКЕВІЧ.

 

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 93 416
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 68 561
  • 1

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 34 709
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 33 450
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 32 413
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 30 916
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 21 426
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 21 ноября 2018
Гавриил, Михаил, Павел, Рафаил, Марфа

Именины 20 ноября 2018
Александр, Алексей, Богдан, Валерий, Василий, Вениамин, Георгий, Григорий, Евгений, Иван, Иларион, Кирилл, Константин, Михаил, Николай, Павел, Сергей, Федор, Федот, Елизавета, Афанасий

Госці краін
free counters
Партнеры сайта