Лукашенко победил на выборах Президента Беларуси

Лукашенко победил на выборах Президента Беларуси На выбарах Прэзідэнта Беларусі перамог Аляксандр Лукашэнка, набраўшы, паводле папярэдніх даных, 83,49 % галасоў. Канчатковыя вынікі будуць агучаны пасля таго, як абласныя выбаркамы і выбаркам горада Мінска падпішуць падагульняльныя пратаколы аб галасах за кожнага кандыдата. 

 

 

"У выбарах удзельнічала 6 102 896 грамадзян, што складае 87,2% выбаршчыкаў, уключаных у спісы для галасавання. Пяць гадоў таму ў выбарах прыняла ўдзел крыху большая колькасць выбаршчыкаў—90,6%",—адзначае кіраўнік ЦВК.
Супраць усіх кандыдатаў прагаласавалі 6,4% выбаршчыкаў. За Таццяну Караткевіч па краіне аддалі галасы 4,42%, Сяргей Гайдукевіч набраў 3,32% галасоў, Мікалай Улаховіч—1,67%.
"Магчыма неістотнае змяненне паказчыкаў, паколькі яшчэ не атрыманы дадатковыя звесткі аб галасаванні грамадзян за мяжой",—растлумачыла Лідзія Ярмошына. —Ацэнка яўкі выбаршчыкаў будзе рабіцца ў час падвя-дзення вынікаў на кожнай тэрыторыі. Дадзена такая рэкамендацыя ў выпадку паступлення скаргаў. Але мы маем інфармацыю, калі такія скаргі абвяргаюцца сведчаннямі іншых наглядальнікаў".
Адказваючы на пытанне, чаму такі высокі працэнт галасавання дома ў падтрымку дзеючага кіраўніка дзяржавы, Лідзія Ярмошына растлумачыла, што яно праводзіцца, як правіла, сярод грамадзян састарэлага ўзросту—гэта электарат цяперашняга Прэзідэнта.
"На мой погляд, ім (альтэрнатыўным кандыдатам) не хапіла палітычнай вядомасці, пазнавальнасці ў грамадстве. Насельніцтва, скажам так, мела праблему з выбарам—у тым плане, калі выбар рабіўся не на карысць дзеючага кіраўніка дзяржавы, а насельніцтва разглядала іншыя варыянты. Адсутнасць аўтарытэту і прывяло да таго, што ў нас пратэснае галасаванне вышэйшае, чым галасаванне на карысць каго-небудзь,— лічыць Лідзія Ярмошына. —Я не думала, што будзе такі вялікі працэнт пратэснага галасавання. Меркавала, грамадзяне змогуць вызначыцца са сваім выбарам".
У размове пра тое, калі будзе вядомы дакладны расклад па выніках галасавання, кіраўнік ЦВК адзначыла: "Краіну ніколі нельга доўга трымаць у няпэўнасці. Мы збіраемся падвесці вынікі ў пяцідзённы тэрмін, плануем правесці пасяджэнне ў пят-ніцу, 16 кастрычніка". Акрамя таго паведаміла, што на гэты момант скаргаў па выніках выбараў у Цэнтральную камісію не паступала. 
"Атмасфера на выбарчых участках была вельмі спакойнай, у адрозненне ад папярэдніх выбараў, калі я таксама быў кіраўніком місіі. Пяць гадоў таму пэўная напружанасць, на жаль, прысутнічала. Цяпер атмасфера была спакойнай і, я нават сказаў бы, святочнай",—адзначыў кіраўнік місіі наглядальнікаў ад  СНД Сяргей Лебедзеў. Ён адзначыў высокі ўзровень вя-дзення выбарчай кампаніі кандыдатамі. 
Паводле слоў Сяргея Лебедзева, місія наглядальнікаў ад СНД лічыць, што выбары Прэзідэнта Беларусі прайшлі на альтэрнатыўнай аснове. Сумленнасць праведзеных у Беларусі выбараў Прэзідэнта адзначыў Уладзімір Чураў. Дзяржаўны сакратар Саюзнай дзяржавы Рыгор Рапота заявіў журналістам, што магчымасці для волевыяўлення беларусам на выбарах былі прадастаўлены поўнасцю. Паводле яго слоў, выконвалася тайна галасавання, буйных парушэнняў не зафіксавана. Таксама ён адзначыў высокую яўку выбаршчыкаў і іх актыўнасць у гэту выбарчую кампанію.  
Наглядальнікі ад КНР прызналі выбары Прэзідэнта Беларусі легітымнымі, дэмакратычнымі і празрыстымі, адпавядаючымі міжнародным стандартам.
Кіраўнік місіі наглядальнікаў ад КНР згадзіўся з меркаваннем, што ў кожнай краіны ёсць свая дэмакратычная мадэль. Не трэба штучна навязваць іншую толькі таму, што яна прыжылася ў іншай дзяржаве, адзначыў Юй Чжэньцы.
Альянс місій наглядальнікаў адзначае добрую арганізацыю выбараў у Беларусі, заявіла выканаўчы дырэктар Еўрапейскага фонду дэмакратыі Раберта Банаці. Што выбары ў Беларусі былі праве-дзены адкрыта, свабодна і дэмакратычна, выказалася місія Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва.
СМІ ў поўным аб'ёме выканалі місію інфармацыйнага забеспячэння выбарчага працэсу, паведаміла журналістам міністр інфармацыі Беларусі Лілія Ананіч.
"Вынікі галасавання таго красамоўнае пацвярджэнне. Таксама хацела б сказаць, што выбары чарговы раз пацвердзілі, што краіна развіваецца дынамічна і ёсць падтрымка курсу Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі", —адзначыла Лілія Ананіч.
Міністр інфармацыі звярнула ўвагу, што нацыянальныя сродкі масавай інфармацыі не толькі размясцілі на сваіх рэсурсах праграмы кандыдатаў у прэзідэнты, але і адсачылі да дробязей усе дэталі выбарчай кампаніі. Разам з тым яна заўважыла, што замежныя СМІ і інтэрнэт-рэсурсы, зарэгістраваныя за межамі Беларусі, у многім былі заангажыраваны і вялі іншую палітыку, заклікаючы да байкоту.
Генеральны сакратар АБСЕ Ламберта Заньер, выступаючы 12 кастрычніка ў Маскве на пашыраным пася-джэнні Пастаяннага савета АДКБ па пытаннях забеспячэння бяспекі ў Еўразіі, павіншаваў беларускі бок з паспяховым правядзеннем выбараў Прэзідэнта. 
Ламберта Заньер таксама падзякаваў Рэспубліцы Беларусь за прадастаўленне мінскай пляцоўкі для вырашэння пытанняў унутрыўкраінскага ўрэгулявання. У гэтым кантэксце генеральны сакратар АБСЕ назваў Беларусь "фактарам і гарантам стабільнасці".
Па матэрыялах БелТА падрыхтаваў Леанід МАТЭЛЕНАК.

"У выбарах удзельнічала 6 102 896 грамадзян, што складае 87,2% выбаршчыкаў, уключаных у спісы для галасавання. Пяць гадоў таму ў выбарах прыняла ўдзел крыху большая колькасць выбаршчыкаў—90,6%",—адзначае кіраўнік ЦВК.Супраць усіх кандыдатаў прагаласавалі 6,4% выбаршчыкаў. За Таццяну Караткевіч па краіне аддалі галасы 4,42%, Сяргей Гайдукевіч набраў 3,32% галасоў, Мікалай Улаховіч—1,67%."Магчыма неістотнае змяненне паказчыкаў, паколькі яшчэ не атрыманы дадатковыя звесткі аб галасаванні грамадзян за мяжой",—растлумачыла Лідзія Ярмошына. —Ацэнка яўкі выбаршчыкаў будзе рабіцца ў час падвя-дзення вынікаў на кожнай тэрыторыі. Дадзена такая рэкамендацыя ў выпадку паступлення скаргаў. Але мы маем інфармацыю, калі такія скаргі абвяргаюцца сведчаннямі іншых наглядальнікаў".Адказваючы на пытанне, чаму такі высокі працэнт галасавання дома ў падтрымку дзеючага кіраўніка дзяржавы, Лідзія Ярмошына растлумачыла, што яно праводзіцца, як правіла, сярод грамадзян састарэлага ўзросту—гэта электарат цяперашняга Прэзідэнта.

 

"На мой погляд, ім (альтэрнатыўным кандыдатам) не хапіла палітычнай вядомасці, пазнавальнасці ў грамадстве. Насельніцтва, скажам так, мела праблему з выбарам—у тым плане, калі выбар рабіўся не на карысць дзеючага кіраўніка дзяржавы, а насельніцтва разглядала іншыя варыянты. Адсутнасць аўтарытэту і прывяло да таго, што ў нас пратэснае галасаванне вышэйшае, чым галасаванне на карысць каго-небудзь,— лічыць Лідзія Ярмошына. —Я не думала, што будзе такі вялікі працэнт пратэснага галасавання. Меркавала, грамадзяне змогуць вызначыцца са сваім выбарам".У размове пра тое, калі будзе вядомы дакладны расклад па выніках галасавання, кіраўнік ЦВК адзначыла: "Краіну ніколі нельга доўга трымаць у няпэўнасці. Мы збіраемся падвесці вынікі ў пяцідзённы тэрмін, плануем правесці пасяджэнне ў пятніцу, 16 кастрычніка". Акрамя таго паведаміла, што на гэты момант скаргаў па выніках выбараў у Цэнтральную камісію не паступала. "Атмасфера на выбарчых участках была вельмі спакойнай, у адрозненне ад папярэдніх выбараў, калі я таксама быў кіраўніком місіі. Пяць гадоў таму пэўная напружанасць, на жаль, прысутнічала. Цяпер атмасфера была спакойнай і, я нават сказаў бы, святочнай",—адзначыў кіраўнік місіі наглядальнікаў ад  СНД Сяргей Лебедзеў. Ён адзначыў высокі ўзровень вя-дзення выбарчай кампаніі кандыдатамі. Паводле слоў Сяргея Лебедзева, місія наглядальнікаў ад СНД лічыць, што выбары Прэзідэнта Беларусі прайшлі на альтэрнатыўнай аснове.

 

Сумленнасць праведзеных у Беларусі выбараў Прэзідэнта адзначыў Уладзімір Чураў. Дзяржаўны сакратар Саюзнай дзяржавы Рыгор Рапота заявіў журналістам, што магчымасці для волевыяўлення беларусам на выбарах былі прадастаўлены поўнасцю. Паводле яго слоў, выконвалася тайна галасавання, буйных парушэнняў не зафіксавана. Таксама ён адзначыў высокую яўку выбаршчыкаў і іх актыўнасць у гэту выбарчую кампанію.  Наглядальнікі ад КНР прызналі выбары Прэзідэнта Беларусі легітымнымі, дэмакратычнымі і празрыстымі, адпавядаючымі міжнародным стандартам.Кіраўнік місіі наглядальнікаў ад КНР згадзіўся з меркаваннем, што ў кожнай краіны ёсць свая дэмакратычная мадэль. Не трэба штучна навязваць іншую толькі таму, што яна прыжылася ў іншай дзяржаве, адзначыў Юй Чжэньцы.Альянс місій наглядальнікаў адзначае добрую арганізацыю выбараў у Беларусі, заявіла выканаўчы дырэктар Еўрапейскага фонду дэмакратыі Раберта Банаці. Што выбары ў Беларусі былі праве-дзены адкрыта, свабодна і дэмакратычна, выказалася місія Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва.СМІ ў поўным аб'ёме выканалі місію інфармацыйнага забеспячэння выбарчага працэсу, паведаміла журналістам міністр інфармацыі Беларусі Лілія Ананіч.

 

"Вынікі галасавання таго красамоўнае пацвярджэнне. Таксама хацела б сказаць, што выбары чарговы раз пацвердзілі, што краіна развіваецца дынамічна і ёсць падтрымка курсу Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі", —адзначыла Лілія Ананіч.Міністр інфармацыі звярнула ўвагу, што нацыянальныя сродкі масавай інфармацыі не толькі размясцілі на сваіх рэсурсах праграмы кандыдатаў у прэзідэнты, але і адсачылі да дробязей усе дэталі выбарчай кампаніі. Разам з тым яна заўважыла, што замежныя СМІ і інтэрнэт-рэсурсы, зарэгістраваныя за межамі Беларусі, у многім былі заангажыраваны і вялі іншую палітыку, заклікаючы да байкоту.Генеральны сакратар АБСЕ Ламберта Заньер, выступаючы 12 кастрычніка ў Маскве на пашыраным пасяджэнні Пастаяннага савета АДКБ па пытаннях забеспячэння бяспекі ў Еўразіі, павіншаваў беларускі бок з паспяховым правядзеннем выбараў Прэзідэнта. Ламберта Заньер таксама падзякаваў Рэспубліцы Беларусь за прадастаўленне мінскай пляцоўкі для вырашэння пытанняў унутрыўкраінскага ўрэгулявання. У гэтым кантэксце генеральны сакратар АБСЕ назваў Беларусь "фактарам і гарантам стабільнасці".

 

Па матэрыялах БелТА падрыхтаваў Леанід МАТЭЛЕНАК.

 

0 комментариев

Добавить комментарий

Информация
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.