Обязанность выбора
gazeta 9-10-2015, 16:59 0 Выбары 2015
Заўтра ў вас вельмі адказны, надта значны дзень. Усенародныя выбары кіраўніка дзяржавы—гэта найвышэйшае праяўленне дэмакратыі. Яны ў многім вызначаюць далейшыя шляхі развіцця ўнутранага жыцця і напрамкі ўзаемаадносін з усімі краінамі свету. Таму кожны выбаршчык павінен з адказнасцю аднесціся да выканання свайго грамадзянскага абавязку.
У нашым раёне створаны ўсе ўмовы для волевыяўлення грамадзян, адкрыты 26 участкаў для галасавання, у тым ліку два ў бальніцах. Выбаршчыкі маюць магчымасць прагаласаваць як датэрмінова, так і па месцы знаходжання, калі ёсць на гэта ўважлівыя прычыны, а таксама непасрэдна на ўчастках.Участкі для галасавання заўтра будуць адкрыты з 8.00 да 20.00. Тыя, хто не зможа на іх прыйсці, павінны падаць заяўкі да 18 гадзін.Выбаршчыкі своечасова атрымалі запрашэнні прыняць удзел у галасаванні, а таксама інфармацыйныя матэрыялы пра ўсіх чатырох прэтэндэнтаў на вышэйшую пасаду ў дзяржаве. Па іх выступленнях па тэлебачанні і радыё, тэледэбатах, перадвыбарных праграмах і публікацыях у друкаваных СМІ кожны атрымаў магчымасць вызначыцца, за каго галасаваць. Настаў час рэалізаваць сваю волю.Здаўна дзень галасавання ў нас асацыіруецца са святам, прыўзнятым, радасным настроем. Заклікаю падтрымаць і прадоўжыць гэтую добрую традыцыю.Запрашаю ўсіх выбаршчыкаў Міёршчыны прыняць удзел у галасаванні па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Ад нашай актыўнасці і адказнасці залежыць будучыня нас і нашых дзяцей.З часам не старэе і не губляе актуальнасці даўні лозунг: "Усе—на выбары!"
Раіса ПАРФЁНЕНКА, старшыня раённай камісіі
па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.
Похожие статьи
0 комментариев
Добавить комментарий
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.