Почему Вы пойдете на выборы?

Почему Вы пойдете на выборы? Не сакрэт, што ўсе мы жадаем, каб краіна, у якой жывём, заставалася прыгожай і ўтульнай, каб у кожнай сям'і быў дастатак, дзеці раслі ва ўзаемаразуменні і шчасці. Для гэтага, па-першае, кожны з нас павінен старацца сам, адказваць за свае ўчынкі, імкнуцца да лепшага, плённа і сумленна працаваць. Але многае залежыць і ад дзяржавы: якія ўмовы, ільготы, гарантыі яна нам дае. 11 кастрычніка — важны дзень у нашай краіне, грамадзяне прыдуць на выбарчыя ўчасткі, каб прагаласаваць за будучыню сваёй краіны. Каго з кандыдатаў падтрымаць — уласны выбар кожнага. Рэдакцыя раённай газеты звярнулася да міярчан з пытаннем: чаму Вы пойдзеце на выбары? 

Ала МІШУТА: Кожны не абыякавы да Радзімы, горада, сяла—словам, месца, дзе ён жыве, у вузкім і шырокім сэнсе гэтага слова. Ад кіраўніка дзяржавы залежыць многае, таму вельмі важна, хто зойме гэты пост. Прагаласаваць—грамадзянскі абавязак кожнага. Я заўсёды хадзіла на выбары, пайду і зараз, і акружаючых заклікаю: такую важную палітычную падзею ігнараваць нельга. Да таго ж, на яе затрачана шмат сродкаў. Але найперш у ракурсе—лёс краіны, роднай Беларусі. Мяне, напрыклад, хвалюе і лёс майго гістарычнага гарадка Дзісны. Хочацца, каб імклівей прыгажэў і развіваўся.
Максім ПЛАТОНАЎ:  Я ў складзе выбарчай камісіі на другім участку, але і ў іншым выпадку абавязкова прыняў бы ўдзел, бо гэта мой грамадзянскі абавязак. Хоць я, канечне, разумею, што мой голас—драбніца, ён мала што вырашыць. Але з драбніц і складаюцца вялікія кагорты. 
Сцяпан ЗАБЭЛА: Ідучы на выбары, я выконваю свой грамадзянскі абавязак. Спадзяюся, што будзе лепш. Пенсіянеры задаволены, што з вышэйшых трыбун заяўлена, каб працавалі колькі хочуць і на заслужаным адпачынку. Мы стогнем, што цяжка жыць, але амаль у кожнай сям'і ёсць уласны аўтамабіль. Няма падстаў спадзявацца, што ўзнікне ўсё і адразу, нібыта манна нябесная. Каб добра жыць, трэба шмат працаваць. 
Ірына МАСЛЁНАК: Па-першае, грамадзянская пазіцыя, нераўнадушша да лёсу будучай краіны, мірнае неба, стабільнасць. Вось чым абумоўлены мой голас. На выбары абавязкова пайду, зараз вызначаюся паміж двума кандыдатамі.
Таццяна СУХАРАВА: Пайду на выбары, каб рэалізаваць жаданне прагаласаваць за ўласную будучыню, лёс сваёй сям'і і дзяцей. Народ выбірае, хто кіруе краінай—так заведзена. І мне не ўсё роўна… Гэта асноўны абавязак кожнага. Да канца пакуль не вызначылася, каму аддам свой голас. 
Ганна ШОКЕЛЬ: Любы грамадзянін павінен выканаць сваю місію. Я буду галасаваць перш за ўсё за мірнае неба, бо гэты аспект лічу самым галоўным у жыцці. Спакой дома, на вуліцы, на рабоце, у сям'і—вось мае прыярытэты. Канечне, хацелася б больш грошай. Мой заробак, што называецца, абняць і плакаць, але пры ваенных дзеяннях і гэтага не трэба. 
Лідзія БАБАРНЁВА: Хачу, каб краіна была мірнай, багатай, незалежнай, заўсёды развівалася. Таксама хачу быць патрыётам, таму абавязкова пайду на выбары і прагаласую за дзеючага Прэзідэнта, бо сярод іншых прэтэндэнтаў на гэты пост няма тых, хто зробіць лепш. Канечне, можа быць, жадаем мець больш грошай. Але хто дасць больш? Трэба жыць па сваіх даходах. Памятаю колішні час з купонамі. Была магчымасць зрабіць лепш у Кебіча, Шушкевіча… Чаму ж не зрабілі? Памятаю і першыя выбары… Тады я галасавала за Аляксандра Лукашэнку і цяпер таксама прагаласую за яго. 
***

Вызначайцеся, калі яшчэ не паспелі, за каго будзеце галасаваць. Прыйсці на выбарчы ўчастак — грамадзянскі абавязак кожнага, бо гэта наша краіна, мы тут жывём, тут жывуць нашы дзеці. І менавіта таму мы павінны аддаць свой голас за шчаслівую Беларусь!

Падрыхтавала Алена БАСІКІРСКАЯ. 

0 комментариев

Добавить комментарий

Информация
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.