Встречи в коллективах
gazeta 28-09-2015, 16:04 0 Выбары 2015Сустрэчы ў калектывах на Міёршчыне ў падтрымку кандыдатаў на вышэйшую дзяржаўную пасаду правёў член Савета Рэспублікі, генеральны дырэктар УП "Віцебскаблгаз" і давераная асоба Аляксандра Лукашэнкі Пётр Шэршань. У Пятра Пятровіча ў нашым раёне цвёрдыя пазіцыі: усё, што ён абяцаў насельніцтву па газазабеспячэнні,—выканана. Цяпер запэўнівае: газавікі гарантуюць своечасовае падвядзенне "блакітнага паліва" і да нашай новабудоўлі, будучага металургічнага завода.
У райцэнтры П.П. Шэршань планаваў правядзенне сустрэч з калектывамі хлебазавода і цэнтральнай раённай бальніцы. Карэспандэнт раённай газеты трапіў на яго размову з медыкамі ў абедзенны час. Звяртаючыся да перадвыбарнай праграмы Аляксандра Рыгоравіча, ён на мясцовых і ўласных прыкладах гаварыў пра важнасць незалежнасці дзяржавы, найперш эканамічнай, неабходнасці кожнага чалавека клапаціцца пра дабрабыт сям'і і сябе, вучыцца зарабляць, забяспечваць стабільнасць гарамадства і дзяржавы. Не хаваў ён і нашы праблемы, многія з якіх прама звязаны з сусветным эканамічным крызісам, неспакоем у суседніх дзяржавах. У гэтым плане вельмі важныя "мінскі працэс", паступовае прызнанне станоўчай ролі Беларусі ў Еўропе.П.П. Шэршань запэўніў, што данясе ў высокія рэспубліканскія інстанцыі жаданне не толькі медыкаў, а і ўсіх жыхароў Міёршчыны хутчэй пабачыць увод новай бальніцы, аснашчанай самым сучасным абсталяваннем.
Леанід МАТЭЛЕНАК.
Похожие статьи
0 комментариев
Добавить комментарий
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.