Сообщение Миорской районной комиссии
gazeta 26-09-2015, 15:54 0 Выбары 2015
Аб рэжыме работы ўчастковых камісій па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
Для прыёму грамадзян, забеспячэння магчымасці выбаршчыкам удакладнення звестак пра сябе ў спісах для галасавання ва ўчастковых камісіях па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь устаноўлены наступны рэжым работы:
1. 26 верасня (субота), 3 кастрычніка (субота)—з 12.00 да 14.00; 28-30 верасня, 1, 2, 5 кастрычніка—для ўчастковых камісій участкаў для галасавання № 1, 2, 3 з 17.00 да 19.00; для ўчастковых камісій участкаў для галасавання № 4-24—з 16.00 да 18.00.Нядзеля—выхадны.
2. Ва ўчастковых камісіях участкаў для галасавання № 25-26 (бальнічныя)—9-10 кастрычніка—з 10.00 да 12.00.
3. У перыяд датэрміновага галасавання 6-10 кастрычніка—з 10.00 да 14.00, з 16.00 да 19.00.
4. У дзень выбараў 11 кастрычніка 2015 года—з 8.00 да 20.00.
Старшыня камісіі
Р.В. ПАРФЁНЕНКА.
Паважаныя жыхары Міёршчыны!
Менш за месяц застаецца да выбараў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.
Сёння ад пазіцыі кожнага з нас залежыць лёс Айчыны. Напярэдадні 11 кастрычніка важна нагадаць, што судзіць трэба не па словах, а па справах. Мы павінны захаваць родную Беларусь з эканамічным патэнцыялам, духоўна здаровай, экалагічна чыстай, стабільнай і мірнай. Каб усе маглі сцвярджаць: "Беларусь—краіна, у якой хочацца жыць!"
Прашу ўсіх прыйсці на выбарчыя ўчасткі і прагаласаваць за працяг праверанага часам паступовага курса развіцця нашай краіны!
З павагай, дэпутат
Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі
Беларусь Васіль ПАПКО.
Похожие статьи
0 комментариев
Добавить комментарий
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.