Четыре кандидата на пост Президента

Четыре кандидата на пост Президента Цэнтрвыбаркам Беларусі 10 верасня прыняў рашэнне аб рэгістрацыі чатырох кандыдатаў у прэзідэнты. Удзел у выбарчай кампаніі прадаўжаюць Сяргей Гайдукевіч, Таццяна Караткевіч, Аляксандр Лукашэнка і Мікалай Улаховіч, бо ініцыятыўныя групы гэтых кандыдатаў змаглі сабраць больш за 100 тысяч сапраўдных подпісаў. Кандыдаты прадставілі карэктныя дэкларацыі аб даходах і маёмасці (свае і паўналетніх членаў сям'і, якія жывуць разам з імі) або дэкларацыі з нязначнымі памылкамі, а іх біяграфіі адпавядаюць рэчаіснасці.  

 

 

У рэгістрацыі адмоўлена Віктару Цярэшчанку і Жанне Раманоўскай. Так, пераважная большасць подпісаў, прадстаўленых у тэрытарыяльныя камісіі ініцыятыўнымі групамі Віктара Цярэшчанкі, па выніках праверак прызнаны несапраўднымі. Ініцыятыўныя групы Жанны Раманоўскай першапачаткова не змаглі сабраць неабходнай колькасці подпісаў. 
ЦВК вызначыла, што тэкст бюлетэняў будзе на беларускай мове, а прозвішчы кандыдатаў размесцяць у алфавітным парадку. Пасля гэтых радкоў будзе графа "Супраць усіх кандыдатаў". Шырыня бюлетэняў—207 мм, а вышыня—298 мм. Іх будзе 7 млн. 285 тыс. Запасных—4,5 % ад агульнай колькасці. 

У рэгістрацыі адмоўлена Віктару Цярэшчанку і Жанне Раманоўскай. Так, пераважная большасць подпісаў, прадстаўленых у тэрытарыяльныя камісіі ініцыятыўнымі групамі Віктара Цярэшчанкі, па выніках праверак прызнаны несапраўднымі. Ініцыятыўныя групы Жанны Раманоўскай першапачаткова не змаглі сабраць неабходнай колькасці подпісаў. ЦВК вызначыла, што тэкст бюлетэняў будзе на беларускай мове, а прозвішчы кандыдатаў размесцяць у алфавітным парадку. Пасля гэтых радкоў будзе графа "Супраць усіх кандыдатаў". Шырыня бюлетэняў—207 мм, а вышыня—298 мм. Іх будзе 7 млн. 285 тыс. Запасных—4,5 % ад агульнай колькасці.  

 

Акрамя таго, 10 верасня былі зарэгістраваны 30 давераных асоб Аляксандра Лукашэнкі і яго фінансавы прадстаўнік, па 28 давераных асоб Таццяны Караткевіч і Сяргея Гайдукевіча. Пры гэтым у камандзе Гайдукевіча з'явіўся і афіцыйны фінпрадстаўнік. Штаб Караткевіч пакуль не падаў дакументы на рэгістрацыю свайго фінансавага прадстаўніка. Пры гэтым усе каманды яшчэ маюць права папрасіць ЦВК зарэгістраваць давераных асоб і фінпрадстаўнікоў. Як растлумачыла Лідзія Ярмошына, гранічная колькасць давераных асоб—30. Прычым кандыдаты маюць права рабіць замены.


Выступленні на тэлебачанні і радыё


У адпаведнасці з выбарчым заканадаўствам, кандыдатам у прэзідэнты Беларусі прадастаўлена магчымасць выступіць на бязвыплатнай аснове на тэлебачанні (у эфіры тэлеканала "Беларусь 1") і радыё (у эфіры Першага нацыянальнага канала Беларускага радыё) па два разы. Працягласць кожнага выступлення абмежавана 30 хвілінамі.

Па тэлебачанні ўсе выступленні будуць трансліравацца ў 19.30. Першыя пачнуцца ўжо на наступным тыдні і пройдуць з аўторка па пятніцу—15, 16, 17 і 18 верасня. Праз ты-дзень кандыдаты ў прэзідэнты змогуць выступіць яшчэ раз—22, 23, 24 і 25 верасня.

Для выступлення на радыё адводзіцца час раніцай—з 6.10 да 7.10. Першыя прагучаць у эфіры 23 і 25 верасня. Права на наступныя кандыдаты ў прэзідэнты могуць рэалізаваць 30 верасня і 2 кастрычніка.

 

Па выніках жараб'ёўкі Сяргей Гайдукевіч выступіць на тэлебачанні 15 верасня і 25 верасня; на радыё—23 верасня (6.10 - 6.40) і 30 верасня (6.10 - 6.40).

Таццяна Караткевіч выступіць на тэлебачанні 17 верасня і 24 верасня; на радыё—25 верасня (6.10 - 6.40) і 2 кастрычніка (6.40 - 7.10).

Аляксандр Лукашэнка атрымаў час для выступлення на тэлебачанні 16 верасня і 23 верасня; на радыё—23 верасня (6.40 - 7.10) і 30 верасня (6.40 - 7.10).

Мікалай Улаховіч выступіць на тэлебачанні 18 верасня і 22 верасня. На радыё яму будзе выдзелены час 25 верасня (6.40 - 7.10) і 2 кастрычніка (6.10 - 6.40).

10 верасня на пасяджэнні ЦВК быў агучаны змест некаторых скаргаў. Пры гэтым Лідзія Ярмошына растлумачыла, што на кожным пікеце могуць выкарыстоўвацца партрэты кандыдатаў на прэзідэнцкую пасаду.

 

Па матэрыялах БелТА падрыхтаваў Леанід МАТЭЛЕНАК.

 

 

 

0 комментариев

Добавить комментарий

Информация
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.