Учора ў райвыканкаме адбыўся семінар са старшынямі і сакратарамі ўчастковых камісій Міёршчыны па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. На ім разгледжаны пытанні кампетэнцыі і паўнамоцтваў камісій, іх кіраўнікоў і членаў, падрыхтоўкі і правядзення галасавання, фінансавання дзейнасці. Асаблівая ўвага звярталася на вырашэнне практычных сітуацый.