Голосуем там, где живем

Грамадзяне краіны могуць прагаласаваць на выбарах толькі па месцы рэгістрацыі. Аб гэтым нагадала кіраўнік Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына: "У нас няма ніякіх адмацоўваючых талонаў, грамадзяне галасуюць толькі па месцы рэгістрацыі — пастаяннай або часовай. Таму калі вас не будзе ў дзень выбараў на месцы, усё ж трэба скарыстацца правам на датэрміновае галасаванне і пры гэтым прагаласаваць па месцы жыхарства".

 

Немагчымасць галасавання ў іншым рэгіёне тлумачыцца тым, што ў краіне пакуль не распрацаваны электронная база і адзіны рэгістр выбаршчыкаў. Лідзія Ярмошына таксама дадала, што з пункта гледжання займаемай тэрыторыі Беларусь— невялікая краіна, і пры жаданні выбаршчык можа нават у дзень выбараў дабрацца да свайго ўчастка.
ЦВК Беларусі для маніторынгу прэзідэнцкіх выбараў працягвае акрэдытацыю міжнародных назіральнікаў. А грамадзянам прапануе сачыць за ходам кампаніі па мабільніку. Выбаршчыкам прапанаваны новы інфармацыйны рэсурс—спецыяльны дадатак для смартфона.


Па матэрыялах друку
падрыхтаваў Леанід МАТЭЛЕНАК.
 

0 комментариев

Добавить комментарий

Информация
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.