Сбор подписей

Ініцыятыўныя групы трох патэнцыяльных кандыдатаў у прэзідэнты пераадолелі 100-тысячны рубеж. У лідарах ініцыятыўная група па вылучэнні кандыдатам у прэзідэнты Аляксандра Лукашэнкі. Як паведаміў журналістам кіраўнік групы Міхаіл Орда, на 13 жніўня сабрана больш за 900 тысяч подпісаў грамадзян.

 

Задачы СМІ
6 жніўня Цэнтрвыбаркам зацвердзіў Палажэнне аб парадку выкарыстання СМІ пры падрыхтоўцы і правядзенні выбараў прэзідэнта. Дакумент прадаставіў удзельнікам выбарчай гонкі надзвычай шырокія магчымасці, дакладна вызначыў спіс вядучых газет, якія павінны бясплатна друкаваць перадвыбарныя праграмы кандыдатаў. А вось астатнія перыядычныя друкаваныя выданні, як патлумачыла кіраўнік Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына, маюць права адмовіць у публікацыі гэтых праграм, а таксама могуць прадастаўляць сваю плошчу на камерцыйнай аснове. Калі ж робяць гэта бясплатна, то тады—усім кандыдатам.
У рэдакцый СМІ могуць быць свае падставы для адмовы публікацыі перадвыбарных праграм. "Напрыклад, рэдакцыя наогул не збіраецца публікаваць палітычную рэкламу або ідэі, агучаныя гэтай праграмай, не адпавядаюць рэдакцыйнай палітыцы выдання.. Такое права ў газет ёсць, і гэта не з'яўляецца парушэннем закона",—заявіла Лідзія Ярмошына.


Міністр інфармацыі Лілія Ананіч дапоўніла: галоўная задача сродкаў масавай інфармацыі ў час выбарчай кампаніі—прыцягнуць грамадзян на выбарчыя ўчасткі.
Рэдакцыя "Міёрскіх навін" не плануе публікацыю перадвыбарных праграм кандыдатаў у прэзідэнты, аднак прыкладзе ўсе намаганні, каб усебакова асвятляць ход перадвыбарнай і выбарнай кампаніі, знаёміць насельніцтва раёна з іх этапамі і асаблівасцямі.

Па матэрыялах БелТА падрыхтаваў Леанід МАТЭЛЕНАК.

0 комментариев

Добавить комментарий

Информация
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.