Формирование фондов

Цэнтрвыбаркам абнародаваў інфармацыю аб сродках, што паступілі ў выбарчыя фонды асоб, якія вылучаюцца кандыдатамі ў прэзідэнты. Так, на 5 жніўня на рахунку Сяргея Калякіна налічвалася крыху больш за 3,3 млн. рублёў, з іх выкарыстана каля 1,7 мільёна. У Таццяны Караткевіч было 7 мільёнаў. Жанне Раманоўскай ахвяравалі 144 тысячы рублёў, якія яна ўжо зняла з рахунку ў банку. Грошай не атрымлівалі Сяргей Гайдукевіч, Мікалай Улаховіч і Віктар Цярэшчанка.

 

У адпаведнасці з Выбарчым кодэксам крыніцамі фарміравання асабістага фонду асобы, што вылучаецца кандыдатам у прэзідэнты, з'яўляюцца яго асабістыя грашовыя сродкі, якія не могуць перабольшваць 9 тыс. базавых велічынь—цяпер 1 млрд. 260 млн. рублёў. Акрамя таго, да крыніц адносяцца добраахвотныя ахвяраванні грамадзян Рэспублікі Беларусь (ад кожнага не больш за 20 БВ) і юрыдычных асоб (не больш за 50 БВ).


Эфір для кандыдатаў
Кандыдаты ў прэзідэнты змогуць выступіць бясплатна на тэлеканале "Беларусь 1" з 14 па 25 верасня па рабочых днях. Яны будуць выбіраць паміж выступленнем у прамым эфіры і загадзя зробленым запісам.


Што тычыцца радыёвяшчання, кандыдаты на пост кіраўніка дзяржавы атрымаюць магчымасць выступіць у рабочыя дні з 21 верасня па 2 кастрычніка раніцай з 6.10 да 7.10. "Пры гэтым кандыдат можа выступаць толькі асабіста, не даецца магчымасць выступлення давераных асоб замест яго",  — адзначыла старшыня Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына. Яшчэ яна заўважыла, што тэледэбаты пройдуць бліжэй да пачатку датэрміновага галасавання — 3 кастрычніка. На іх кандыдат на пост кіраўніка дзяржавы можа накіраваць сваю давераную асобу, можа нават адмовіцца ад удзелу ў тэледэбатах. Калі ўдзельнікаў будзе больш пяці — прадугледжваецца час для іх размовы ў паўтары гадзіны з 17.00 да 18.30, калі прэтэндэнтаў атрымаецца менш, час складзе 60 хвілін.
Парадак правядзення тэледэбатаў вызначыць Белтэлерадыёкампанія.


Па матэрыялах БелТА падрыхтаваў Леанід МАТЭЛЕНАК. 

0 комментариев

Добавить комментарий

Информация
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.