Инициативные группы работают, наблюдатели выходят на старт

"Выбарчая кампанія праходзіць спакойна. У Цэнтральную камісію не паступіла ні адной скаргі наконт работы ініцыятыўных груп па вылучэнні кандыдатаў у прэзідэнты. Такія скаргі таксама не паступалі і ў праваахоўныя органы,—заявіла старшыня Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына. Паводле яе слоў, гэта сведчыць аб тым, што мясцовыя ўлады прынялі ўсе неабходныя меры для таго, каб збор подпісаў праходзіў у максімальна ліберальных умовах. Між тым падпісныя лісты больш чым са 100 тыс. подпісамі здадзены толькі ў падтрымку вылучэння кандыдатам у прэзідэнты Аляксандра Лукашэнкі.

 

У тэрытарыяльных выбарчых камісіях (а іх у краіне 153), Цэнтрвыбаркаме ўжо акрэдытавана 188 нацыянальных наглядальнікаў. Ідзе ўтварэнне выбарчых камісій. Працягваецца вучоба арганізатараў выбараў, абласныя семінары ўжо прайшлі. Лідзія Ярмошына запатрабавала, каб фарміраванне спісаў выбаршчыкаў было праведзена максімальна якасна. Гэтым займаюцца мясцовыя выканаўчыя органы ўлады. Яны спачатку звяраюць спісы папярэдняй выбарчай кампаніі з ваенкаматамі, загсамі, абыходзяць пакватэрна дамы. Потым карэкціроўкай займаюцца выбарчыя камісіі.


Спісы выбаршчыкаў вывешваюцца за 15 дзён да даты выбараў, сёлета гэта будзе 26 верасня.
Сайты выканкамаў і мясцовых адміністрацый аператыўна размяшчаюць інфармацыю аб дзейнасці тэрытарыяльных камісій. Станоўчая ацэнка дадзена рабоце СМІ: усё праходзіць асцярожна, няма яўнай агітацыі за асобных патэнцыяльных прэтэндэнтаў, няма перагібаў.
Для галасавання грамадзян Беларусі за мяжой плануецца адкрыць 45 участкаў там, дзе на консульскім уліку знаходзіцца больш як 20 нашых грамадзян.
Рыхтуецца да разгортвання місія назірання БДІПЧ АБСЕ за прэзідэнцкімі выбарамі ў Рэспубліцы Беларусь. Дзяржавам-удзельніцам АБСЕ будзе прапанавана накіраваць 40 доўгатэрміновых і 400 кароткатэрміновых наглядальнікаў.


Па матэрыялах БелТА падрыхтаваў Леанід МАТЭЛЕНАК. 

0 комментариев

Добавить комментарий

Информация
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.