Пожертвования в избирательные фонды

Цэнтрвыбаркам апублікаваў інфармацыю аб адкрыцці спецыяльных выбарных рахункаў асоб, што вылучаюцца кандыдатамі ў Прэзідэнты. Грамадзянін Рэспублікі Беларусь, які жадае ўнесці ахвяраванне ў пэўны выбарчы фонд праз падраздзяленне банка, аддзяленне сувязі, павінен указаць прозвішча, імя і імя па бацьку падтрымліваемага ім прэтэндэнта ў кандыдаты; нумар спецыяльнага выбарчага рахунку; падраздзяленне банка і код банка, які адкрыў гэты рахунак. 

 

У плацёжным дакуменце ўказваюцца ўласныя прозвішча, імя і імя па бацьку, дата нараджэння, месца жыхарства, звесткі з пашпарта. Прызначэнне плацяжу—"добраахвотнае ахвяраванне ў выбарчы фонд (каго), што вылучаецца кандыдатам у Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь".


Вучоба актыву
29 ліпеня ў аблвыканкаме сакратар Цэнтрвыбаркама Мікалай Лазовік правёў семінар-вучобу з кіруючым складам 26 тэрытарыяльных выбарчых камісій Віцебшчыны. Ён падтрымаў імкненне забяспечыць усе ўчасткі для галасавання празрыстымі ўрнамі, хаця гэта і не з'яўляецца абавязковым. Прадугледжаны меры для волевыяўлення на выбарах людзей з праблемамі зроку. Вырашаны пытанні арганізацыі, рэгламенту і ўмоў дзейнасці камісій, першачарговымі задачамі якіх з'яўляецца стварэнне ўмоў для работы ініцыятыўных груп па зборы подпісаў па вылучэнні кандыдатаў на вышэйшую дзяржаўную пасаду.
На чарзе—стварэнне да 9 жніўня ўчасткаў для галасавання, да 26 жніўня—утварэнне ўчастковых выбаркамаў.

 

Падрыхтаваў Леанід МАТЭЛЕНАК. 

0 комментариев

Добавить комментарий

Информация
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.