Выбары прэзідэнта Беларусі адбудуцца 11 кастрычніка. На гэты пост прэтэндуюць восем чалавек: цяперашні прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка, старшыня Беларускай партыі левых "Справядлівы мір" Сяргей Калякін, старшыня Ліберальна-дэмакратычнай партыі Сяргей Гайдукевіч, актывістка кампаніі "Гавары праўду" Таццяна Караткевіч, старшыня Аб'яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька, эканаміст Віктар Цярэшчанка, выкладчык з Брэста Жанна Раманоўская, старшыня Беларускай патрыятычнай партыі Мікалай Улаховіч.
мінулага чацвярга па ўсёй краіне актыўна працуюць ініцыятыўныя групы. Яны наведваюцца ў кватэры, стаяць у пікетах, вітаюцца з намі на вуліцы і запрашаюць паставіць аўтограф у падрымку таго ці іншага прэтэндэнта на прэзідэнцкую пасаду. Для таго, каб кандыдата зарэгістраваць, трэба сабраць не менш за 100 тысяч подпісаў і прадставіць у Цэнтрвыбаркам не пазней за 21 жніўня. Пры гэтым канкрэтны грама-дзянін Беларусі мае права падпісвацца за вылучэнне адразу некалькіх кандыдатаў, а за аднаго прэтэндэнта толькі аднойчы. Плошча ля раённага Дома культуры ў райцэнтры—месца ажыўленае. Праз яе пралягае шлях многіх гараджан, кожны спяшаецца ў сваім накірунку. Менавіта тут у суботу каардынатар ініцыятыўнай групы №1 па Міёрскім раёне Аляксандр Ігнатавіч Барэйка з прадстаўнікамі раённых аб'яднанняў прафсаюзаў і "Белай Русі" выставілі пікет па зборы подпісаў у падтрымку Аляксандра Лукашэнкі. Іх работа выклікала цікавасць у прахожых і ўжо праз 10 хвілін пустыя графы запоўнілі першыя прозвішчы выбаршчыкаў. Падыходзілі людзі розных узростаў. Пыталіся, разважалі, выказвалі сваю грамадзянскую пазіцыю. Хтосьці нават шкадаваў, што не мае звычкі насіць з сабой пашпарт. Усе з усмешкай, аптымізмам, з добразычлівым настроем. Пытаюся ў Ганны, маладой маці дачушак-двайнятак, якая толькі што паставіла свой подпіс у падрымку цяперашняга прэзідэнта, ці хвалююць яе пэўныя пытанні, якія ёсць пажаданні? У адказ пачула, што яе задавальняе стабільнасць, мірнае неба над галавой. Хоча, каб і надалей нічым не азмрочвалася радасць жыцця і будучае яе дзяцей—Яны і Ульяны.