"ВЫБОРЫ-2015"

Пачаў працаваць інфармацыйны рэсурс vybory2015.by, дзе будуць асвятляцца важнейшыя падзеі кампаніі па выбарах Прэзідэнта Беларусі.
Тут можна знайсці інфармацыю аб ініцыятыўных групах, дапушчаных да ўдзелу ў зборы подпісаў, а таксама аб іх каардынатарах па рэгіёнах. Апублікаваны апошнія навіны са сродкаў масавай інфармацыі, якія маюць непасрэднае дачыненне да выбараў. Са слоў Мікалая Лазовіка, чакаецца, што на сайце і далей будуць размяшчацца найбольш важныя паведамленні па электаральнай тэматыцы. Такім чынам карыстальнікі змогуць пазнаёміцца з мінулымі і будучымі падзеямі гэтай тэматыкі. Цяпер на сайце ВЫБАРЫ-2015 можна знайсці зварот кіраўніка Цэнтральнай выбарчай камісіі Лідзіі Ярмошынай.

 

Па матэрыялах БелТА.

 

0 комментариев

Добавить комментарий

Информация
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.