Авторизация
 

З настроем і энтузіязмам

Рэдактар раённай газеты "Міёрскія навіны" была на Дрыгуцкім выбарчым участку №21 у якасці назіральніка ад раённай арганізацыі Рэспубліканскага грамадскага аб'яднання "Белая Русь".

Члены камісіі стварылі дзелавую і ў той жа час святочную атмасферу выбараў, захоўвалі добразычлівасць. Дзень выдаўся сонечным, таму і людзі прыходзілі на ўчастак з пазітыўнымі эмоцыямі і ўзнятым настроем. Сельскія працаўнікі галасавалі з самай раніцы — яны спяшаліся на работу.

 

Пасля папярэдняга галасавання заставалася 176 чалавек, якія павінны былі выканаць свой грамадзянскі абавязак. Да 13 гадзін прагаласавала 85% ад спісачнага складу, а да 16 гадзін — 98,9%.

Сакратар участковай камісіі Людміла Мікалаеўна Жылінская пільна сачыла за ходам галасавання, аператыўна рыхтавала дадзеныя да справаздачы.

Старшыні ўчастка Валянціне Васільеўне Кураш і яе намесніку Уладзіславу Эдуардавічу Касевічу ўдавалася ўрэгуляваць усе рабочыя пытанні. Напрыклад, арганізаваць выязное галасаванне на даму для тых, хто самастойна не мог прыбыць на выбарчы ўчастак. А гэта людзі пажылога ўзросту, якія асабліва адказна адносяцца да выканання грамадзянскіх абавязкаў. Выязное галасаванне праходзіла ў Дрыгучах, Галінове, Хамічах.

 

Нарэшце, надышлі 20 гадзін. Участак закрыўся. Апячатаныя ўрны адкрываюцца і бюлетэні высыпаюцца на стол. Работа кіпіць зладжана. Усе бюлетэні адсартыраваны, пералічаны, упакаваны і апячатаны. Вынік занесены ў пратакол. Выбаршчыкі Дрыгуцкага ўчастка падтрымалі В. В. Бандарэнку — кандыдата ў дэпутаты абласнога Савета, раённага — Рамана Феліксавіча Пухальскага і сваіх аднавяскоўцаў у мясцовы Савет.

 

Наталія СТАНКЕВІЧ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 94 977
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 72 592
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 38 449
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 37 013
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 35 736
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 33 920
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 22 944
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 23 января 2019
Анатолий, Григорий, Зиновий, Макар, Павел, Петр

Именины 22 января 2019
Захар, Павел, Петр, Антонина, Филипп

Госці краін
free counters
Партнеры сайта