Авторизация
 

Спакойна, арганізавана

У мінулую нядзелю адбылася галоўная палітычная падзеявыбары ў мясцовыя Саветы дэпутатаў. Cпакойна і размерана праходзілі яны ва ўсім раёне. Датэрмінова на Міёршчыне прагаласавала 6180 выбаршчыкаў з агульнай колькасці 16957 ці 36,4%. Найбольшую актыўнасць праявіў электарат Туркоўскага ўчастка, дзе да асноўнага дня галасавання да ўрны прыйшло 56,9% выбаршчыкаў, а вось ў Папшулях людзі не спяшаліся, тут папярэднім галасаваннем скарысталася толькі 17,6% маючых такую магчымасць.

 

На 10 гадзін у раёне прагаласавала 43,7% выбаршчыкаў, на 12.00 — 57,7%, на 14.00 — 67,8%. Да 20.00 наведаліся да ўрн на участках ці прымалі іх ў сябе дома 14484 выбаршчыкі ці 85,3% агульнай колькасці. Прагаласавалі абсалютна ўсе хворыя ў бальніцах Міёр і Дзісны, больш за 90% усіх вяскоўцаў (на Дрыгуцкім участку нават 98,9%), меншую актыўнасць праявілі гараджане: у Міёрах запоўнілі бюлетэні 68,4 — 76,9% выбаршчыкаў, у Дзісне — 82,9%.

Па папярэдніх дадзеных, усе кандыдаты набралі неабходную колькасць галасоў, каб стаць дэпутатамі мясцовых Саветаў. Спісы дэпутатаў абласнога і раённага Саветаў будуць надрукаваны ў наступным нумары раённай газеты.

 

Камісія Паташнянскага ўчастка для галасавання №20 23 сакавіка сабралася задоўга да вызначанага часу, хаця кожнаму трэба было выканаць дома звычайныя сялянскія работы па доглядзе за гаспадаркай. Але гэта больш звычка пачынаць адказную справу загадзя, чым нейкая неабходнасць: у папярэднім галасаванні прыняло ўдзел 96 выбаршчыкаў ці 40,5% агульнай колькасці, таму нейкага ажыятажу, наплыву вяскоўцаў не чакалася.

 

Пасля агляду В. І. Блажэвіч апячатвае асноўную і дзве пераносныя ўрны. Роўна ў 8.00 старшыня камісіі С. Г. Панізнік аб'яўляе пачатак галасавання адкрытым, жадае шчаслівага шляху Г. В. Адамовіч і Г. І. Рачыцкай, А. І. Панізнік і С. А. Шуку, якія скіроўваюцца па асобных маршрутах да састарэлых выбаршчыкаў у навакольных вёсках, а таксама да жыхароў аддаленых населеных пунктаў Латышы, Пуцінава, Лысагорка, Чурылава, Чамяры, Вята і іншых.

 

Месца назіральніка займае інспектар аддзела кадраў ААТ "Мерыца" А. К. Лаўрыновіч, якая прадстаўляла пярвічную арганізацыю "БРСМ".

 

Галасаванне пачынаецца. Першым за бюлетэнямі звяртаецца пенсіянер з Паташні П. Ф. Вашкевіч, які некалі працаваў у мясцовай гаспадарцы токарам. Наступнай стала галоўны заатэхнік Н. Ф. Томка, якой і ў выхадны шмат клопатаў пра жывёлу. Прывык з раніцы брацца за справу механізатар А. А. Цяцінаў…

 

Чаргі ля стала камісіі не было, але і без справы ёй сядзець не давялося: да 12 гадзін прагаласавалі 152 чалавекі ці 64%, на 14.00 было 90,7%. Да канца дня сваю волю выказалі 97% выбаршчыкаў. Яны падтрымалі вылучэнне дэпутатамі абласнога Савета С. М. Грамадкі, раённага — В. А. Драбы, сельскага — Я. С. Арсобы і В. І. Ляшкевіч, хаця па некаторых і далёка не адзінадушна. Значыць, рабілі свядомы выбар.

 

На здымку: першым галасуе ветэран сельгасвытворчасці Пётр Францавіч Вашкевіч.

Леанід МАТЭЛЕНАК.


рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 94 977
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 72 592
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 38 449
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 37 013
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 35 736
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 33 920
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 22 944
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 23 января 2019
Анатолий, Григорий, Зиновий, Макар, Павел, Петр

Именины 22 января 2019
Захар, Павел, Петр, Антонина, Филипп

Госці краін
free counters
Партнеры сайта