Авторизация
 

Я — аптыміст!

Старшыня райвыканкама І. В. Кузняцоў: "Я — аптыміст!"Я - оптимист

 

Сёння да сваёй асноўнай работы прыступілі ўчастковыя камісіі, пачынаецца папярэдняе галасаванне. Мы выбіраем дэпутатаў сельскіх, Дзісенскага гарадскога, раённага і абласнога Саветаў. Пра ўсіх расказваюць лістоўкі, што дастаўлены ва ўсе дамы і кватэры, пра многіх можна прачытаць у падшыўцы раённай газеты. А як сустракае важную палітычную падзею наша Міёршчына? З такім пытаннем звяртаюся да старшыні раённага выканаўчага камітэта І. В. Кузняцова.

 

Вынікі мінулага года падведзены на сесіі раённага Савета, на пасяджэнні райвыканкама, пра гэта расказвала "раёнка", таму пра вядомае ўсім гаварыць не буду, -- выказаўся Ігар Валер'евіч. — Пачну з таго, пра што не паведамляў шырокай грамадскасці.

Асабліва прыемная навіна — нарэшце паступіла на рахунак 330 тысяч еўра крэдытных сродкаў, прызначаных для ўзвядзення металургічнага завода. Такім чынам, новабудоўля ў Міёрах становіцца фінансава падмацаваным фактам. Для работнікаў будучага прадпрыемства рыхтуецца жыллё, у канцы красавіка — пачатку мая павінна вярнуцца з экспертызы дакументацыя на два васьмікватэрныя дамы, што будуць закладзены на новай вуліцы ля Верхнядзвінскай паблізу аб'язной дарогі.

Актывізуюцца работы на новай бальніцы, сёлетняе фінансаванне гэтага аб'екта перанесена на больш ранні перыяд.

Разлічваю, што на гэтым тыдні пачнецца абкатка абсталявання цэха мехабвалкі і ўпакоўкі паўфабрыкатаў з падоўжаным тэрмінам захоўвання новага халадзільніка мясакамбіната. Становіцца бачным увод усяго аб'екта. А яшчэ будзе здадзена ў эксплуатацыю пасля капітальнага рамонту першая чарга дзіцячага аддзялення цэнтральнай раённай бальніцы, на які выкарыстана больш мільярда рублёў. Крыху пазней, да Дня вызвалення, намечана закончыць абнаўленне бальніцы сястрынскага догляду ў Дзісне.

Замежныя інвестары амаль гарантавалі, што сёлетняй вясной пачнуць мантаж абсталявання прадпрыемства па выпуску пажыўных грунтоў паблізу Чэрасаў на базе даўно існуючых торфараспрацовак.

 

Кіраўнік дзяржавы падтрымаў прапанову аб стварэнні на нашым камбікормавым заводзе лініі гранулявання канцэнтратаў. Неўзабаве прыступім да яе рэалізацыі.

 — Якія падарункі да свайго 500-годдзя атрымае райцэнтр?

Шчыра скажу, што сёлетні год не надта спрыяльны для святаў. Аднак не дзеля ўрачыстасцяў мы рыхтуемся да юбілею райцэнтра, а ў мэтах далейшага развіцця горада. Дык вось, намячаецца рэканструкцыя вакзалаў — чыгуначнага і аўтобуснага. Пасля абнаўлення гэтыя аб'екты, лічу, прыемна здзівяць не толькі жыхароў раёна, але і нашых гасцей.

Дзеці атрымаюць дзве спартыўныя пляцоўкі — міні-футбольнае поле ў ФСК "Атлант", а на базе СШ №1 — гульнявы комплекс, дзе можна будзе займацца баскетболам, валейболам, тэнісам і іншымі відамі спорту.

Будуць заменены вокны і адрамантаваны фасад СШ №1, заменены вокны ў СШ №3. Не стану пералічваць праграму добраўпарадкавання іншых аб'ектаў, толькі заўважу, што яна закранае не адзін райцэнтр. Плануецца рамонт даху Новапагосцкай школы. Прадоўжыцца рэканструкцыя жывёлагадоўчых памяшканняў. Хаця і не ў такіх аб'ёмах, як хацелася б, будзем узводзіць жыллё.

Як бачыце, Міёршчына развіваецца, у яе ёсць перспектыва, я з аптымізмам гляджу ў будучыню нашага краю. Патрэбны толькі стабільнасць, старанная праца кожнага на сваім рабочым месцы. І падтрымка ў ажыццяўленні намечанага, на праяўленне якой разлічваю ўжо ў час галасавання на выбарах у мясцовыя Саветы, якія адбудуцца ў наступную нядзелю 23 сакавіка.

Запрашаю ўсіх выбаршчыкаў Міёршчыны на ўчасткі для галасавання!

 

Гутарыў Леанід МАТЭЛЕНАК.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 93 340
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 68 366
  • 1

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 34 591
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 33 337
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 32 332
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 30 590
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 21 347
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 18 ноября 2018
Гавриил, Галактион, Григорий, Памфил, Тимофей, Тихон

Именины 17 ноября 2018
Александр, Иван, Илья, Николай, Порфирий, Степан, Евгения

Госці краін
free counters
Партнеры сайта