Авторизация
 

Праявіць грамадзянскую пазіцыю

Зусім няшмат часу засталося да выбараў у мясцовыя Саветы дэпутатаў. Каму даверыць місію прадстаўляць інтарэсы насельніцтва ў мясцовых органах улады? Якімі якасцямі павінны валодаць дэпутаты? Свой пункт погляду выказвае дэпутат па Полацкай сельскай выбарчай акрузе №24 В. П. Папко:

 — Дэпутат — гэта праваднік ідэй насельніцтва, і толькі пры падтрымцы выбаршчыкаў, у непасрэдным кантакце з імі яго работа мае сэнс.

Абсалютна ўпэўнены, што дэпутат павінен быць гатовым да дзейнасці на дабрабыт грамадства. Таму любы кандыдат павінен выразна разумець сваю задачу і думаць пра тое, што зможа пакінуць людзям пасля свайго дэпутацтва. Дзеля статуса ў дэпутаты лепш не падавацца. Трэба хацець рэальна чагосьці дабіцца, штосьці змяніць, дапамагчы людзям, тады — гэта яго "прафесія".

Падчас сустрэч з людзьмі пагружаюся ў самыя розныя праблемы: бытавыя бязладдзі, асабістыя справы, пытанні развіцця рэгіёна — усё гэта прапускаю праз сябе. Такая работа псіхалагічна дастаткова складаная. Акрамя гэтага, мала выслухаць, неабходна зрабіць усё магчымае, каб чалавеку дапамагчы. Таму трэба быць кампетэнтным па ўсіх пытаннях, настойлівым, умець знаходзіць рашэнні ў любых сітуацыях. Канешне, важны прафесійны і жыццёвы вопыт, а яшчэ ўменне працаваць над сабой, імкненне ісці ў нагу з часам. Выбраны дэпутат павінен адчуваць адказнасць перад выбаршчыкамі.

З упэўненасцю магу сказаць, што выбаршчыкі прымуць правільнае рашэнне і прагаласуюць за тых кандыдатаў, якім давяраюць і каго лічаць годнымі людзьмі, хто сапраўды жыве праблемамі акружаючых.

Выбары ў мясцовыя Саветы — гарант дэмакратычнасці грамадства. Таму прашу ўсіх прыйсці на выбарчы ўчастак і праявіць сваю грамадзянскую пазіцыю.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 94 980
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 72 596
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 38 460
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 37 017
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 35 739
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 33 922
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 22 946
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 23 января 2019
Анатолий, Григорий, Зиновий, Макар, Павел, Петр

Именины 22 января 2019
Захар, Павел, Петр, Антонина, Филипп

Госці краін
free counters
Партнеры сайта