Авторизация
 

Кандыдаты зарэгістраваны

На гэтым тыдні, у вызначаныя выбарчым заканадаўствам тэрміны, праведзена рэгістрацыя кандыдатаў у дэпутаты мясцовых Саветаў. Так, 19 лютага акруговая выбарчая камісія па Міёрскай выбарчай акрузе №15 па выбарах у Віцебскі абласны Савет зарэгістравала кандыдатам у дэпутаты па гэтай акрузе дырэктара адкрытага акцыянернага таварыства "Міёрскі мясакамбінат" Бандарэнку Віктара Віктаравіча, які нарадзіўся 15.03.1966 года, жыве ў г. Міёры, беспартыйны.

 

20 лютага акруговая выбарчая камісія па Бігосаўскай выбарчай акрузе №4 па выбарах у Віцебскі абласны Савет зарэгістравала кандыдатам у дэпутаты генеральнага дырэктара адкрытага акцыянернага таварыства "Інвет" Грамадку Сяргея Мікалаевіча, які нарадзіўся 10.12.1960 года, жыве ў г. Верхнядзвінск, беспартыйны.

Нагадаем, што ў Бігосаўскую выбарчую акругу ўваходзяць Новапагосцкі, Перабродскі і Павяцкі сельсаветы нашага раёна, а ўсе астатнія—у Міёрскую №15.

19 лютага раённая выбарчая камісія зарэгістравала ўсіх 32 кандыдатаў у дэпутаты раённага Савета. Іх спісы будуць надрукаваны ў наступным нумары раённай газеты.

 

Закончана рэгістрацыя кандыдатаў у дэпутаты сельскіх Саветаў раёна. З іх спісамі можна пазнаёміцца ў памяшканнях сельвыканкамаў, а таксама на інфармацыйных стэндах у вызначаных для агітацыйных выбарных матэрыялаў месцах.

 

Леанід МАТЭЛЕНАК.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 94 977
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 72 592
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 38 449
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 37 013
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 35 736
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 33 920
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 22 944
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 23 января 2019
Анатолий, Григорий, Зиновий, Макар, Павел, Петр

Именины 22 января 2019
Захар, Павел, Петр, Антонина, Филипп

Госці краін
free counters
Партнеры сайта