Авторизация
 

Участкі для галасавання ўтвораны

 Утвораны ўчасткі для галасавання па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Вылучэнне прадстаўнікоў у іх склад завершыцца 21 чэрвеня. Раённыя, гарадскія выканаўчыя камітэты, мясцовыя адміністрацыі павінны ўтварыць участковыя камісіі не пазней за 24 чэрвеня.


Члены ініцыятыўных груп працягваюць збор подпісаў выбаршчыкаў у падтрымку вылучэння кандыдатаў у Прэзідэнты. Гэты этап завершыцца 19 чэрвеня. У дзесяцідзённы тэрмін пасля здачы падпісных лісткоў раённым, гарадскім, раённым у гарадах выбарчым камісіям давядзецца праверыць сапраўднасць подпісаў выбаршчыкаў і дадзеных пра колькасць такіх подпісаў. Не пазней за 29 чэрвеня пратаколы неабходна перадаць у абласныя, Мінскую гарадскую камісіі.


Цэнтрвыбаркам зарэгіструе кандыдатаў з 5 па 14 ліпеня. Яны маюць права бясплатна апублікаваць сваю перадвыбарную праграму ў друкаваных СМІ: «Сб. Беларусь сёння», «Рэспубліка», «Звязда», «Мінскі кур’ер», «Зара», «Віцебскія весці», «Гомельская праўда», «Гродзенская праўда», «Мінская праўда», «Магілёўскія ведамасці». Ім дазволены два выступленні ў эфіры тэлепраграмы «Беларусь 1» і столькі ж у эфіры радыёпраграмы «Першы нацыянальны канал Беларускага радыё». Для правядзення тэледэбатаў кандыдатаў у Прэзідэнты Цэнтрвыбаркам рэзервуе 60 хвілін (пры колькасці зарэгістраваных кандыдатаў – звыш пяці – 90 хвілін) эфірнага часу ў тэлепраграме «Беларусь 1».

Фота для ілюстрацыі

Па матэрыялах СМІ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 14 мая 2021
Герасим, Ефим, Игнатий, Макар, Нина, Тамара

Именины 13 мая 2021
Василий, Игнатий, Климент, Максим, Никита, Яков, Ефрем

Госці краін

free counters
Партнеры сайта