Авторизация
 

Дзякуй за супрацоўніцтва

Паважаныя выбаршчыкі Міёрскай выбарчай акругі №24!

Закончыла сваю работу апошняя сесія Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь чацвёртага склікання. Мне выпаў вялікі гонар быць выбраным вамі дэпутатам двух скліканняў і прадстаўляць вашы інтарэсы ў парламенце рэспублікі. Жывучы ў Міёрскім раёне, ведаю яго ўздоўж і ўпоперак, кожную вёску, ферму і людзей, якія працуюць і жывуць на яго тэрыторыі. Удзячны лёсу, што давялося бліжэй пазнаёміцца з Верхнядзвінскім, Расонскім і Полацкім раёнамі, якія ўваходзяць у склад цяпер ужо Полацкай сельскай выбарчай акругі, з іх цудоўнымі людзьмі. За гэты час не адзін раз пабываў ва ўсіх буйных населеных пунктах, вёў прыёмы, сустракаўся з людзьмі ў працоўных калектывах. Пастаянна знаходзіўся ў курсе ўсіх падзей выбарчай акругі, радаваўся поспехам і засмучаўся няўдачамі, імкнуўся па меры магчымасцей дапамагчы кіраўніцтву раёнаў і людзям, якія звярталіся да мяне. Многім удалося дапамагчы, аднак не ўсё атрымалася, бо дэпутаты таксама не ўсемагутныя. Аднак ні адзін зварот без увагі не застаўся, рабіў усё, што было ў маіх сілах.

Заканчваючы сваю дэпутацкую дзейнасць, лічу неабходным сказаць вялікі дзякуй усім, з кім давялося супрацоўнічаць. Цёплыя ўспаміны пра кожнага чалавека, хто дапамагаў, падказваў, даваў парады, будуць заўсёды ў маім сэрцы. Жадаю ўсім добрага здароўя, шчасця, дабрабыту, ўдачы. І няхай тое, што кожным задумана, абавязкова збудзецца.

 

З павагай, Уладзімір СКАВАРОДКА.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках

  • да 2018
  • 2019
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 071
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 84 289
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 77 057
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 196
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 40 658
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 396
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 533
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 24 февраля 2020
Всеволод, Гавриил, Георгий, Дмитрий, Захар, Порфирий

Именины 23 февраля 2020
Антон, Аркадий, Василий, Геннадий, Герман, Григорий, Иван, Марк, Петр, Порфирий, Прохор, Анна, Валентина, Галина, Карп, Семен

Госці краін

free counters
Партнеры сайта