Па папярэдніх дадзеных па Полацкай сельскай выбарчай акрузе №24 удзел у галасаванні прыняло 87,3% выбаршчыкаў (па Міёрскім раёне — 84,6%).
З чатырох кандыдатаў у дэпутаты лідзіруючыя пазіцыі на працягу ўсёй выбарчай кампаніі ўпэўнена ўтрымліваў В. П. Папко, за якога ў выніку прагаласавала абсалютная большасць выбаршчыкаў акругі — 68,4% (па Міёрскім раёне—64,9%). Сімпатыі выбаршчыкаў сельскай выбарчай акругі №24 у адносінах іншых кандыдатаў наступныя: за Н. Ю. Валяеву — 10,4%, за Г. І. Даўгяла — 4,9%, за А. Ф. Жыгунова — 3,1%.