Авторизация
 

Арганізавана

Организованно
Арганізавана прайшло галасаванне на Язненскім участку для галасавання №55. Загадзя камісія падрыхтавала тры урны для выбаршчыкаў, якія па ўважлівых прычынах не маглі з’явіцца для выканання свайго грамадзянскага абавязку на ўчастак, размешчаны ў будынку сельскага Савета. Дарэчы, гэта самы вялікі ўчастак для галасавання па плошчы, ён ахоплівае тэрыторыю трох ранейшых гаспадарак. Члены камісіі з урнамі накіраваліся ў напрамку Прасёлкавічаў-Субачава-Іста, Каралеўскіх-Угольнікаў, Курылавічаў-Лоншчыны. Асабліва шмат давялося папрацаваць у цэнтры былога саўгаса “Дзісенскі”, гэта вёска Іст, бо там і насельніцтва нямала, і аўтобусны рух падводзіць.

 

Организованно
У ліку першых да урны ў Язне прыйшла Фаіна Іванаўна Кісель — пенсіянерка, ветурач. Для маладых выбаршчыкаў, а іх 6, былі падрыхтаваны невялікія падарункі.

За ходам галасавання сачылі назіральнікі, у ліку якіх прадстаўнікі БРСМ, ветэранскай арганізацыі, сродкаў масавай інфармацыі, ад мясцовага насельніцтва.

 

Организованно
Культработнікі і самадзейныя артысты падрыхтавалі для жыхароў Язна і Іста цудоўны канцэрт, які вяла загадчыца бібліятэкі Ларыса Карпава. Гледачы цёпла сустракалі спевакоў Вольгу Александроўскую, Анастасію Бурштэйн, Міхаіла Карпава, Раісу Налівайка, Алену Рунда, Ірыну Кухцінскую, Ганну Казлоўскую. Як не адзначыць, што Ганна Казлоўская паспела ў гэты дзень і на рабочым месцы ў магазіне пазавіхацца, і на канцэрце выступіць, і ў якасці назіральніка пабыць.

 

На Язненскім участку зарэгістравана 1100 выбаршчыкаў, 326 з іх прагаласавалі датэрмінова, асноўнае галасаванне закончылася да 14 гадзін. У выбарах прынялі ўдзел 967 чалавек, 733 з іх падтрымалі кандыдатуру В. П. Папко.

 

ххх

 

Организованно
Канцэраўскі ўчастак для галасавання №54 размяшчаўся ў памяшканні сельскай бібліятэкі. Выбаршчыкаў тут няшмат, толькі 214, 62 з іх прагаласавалі датэрмінова. У напрамках Сакалоўшчыны і Аўласенкаў выехалі прадстаўнікі камісіі з урнамі. За ходам галасавання сачылі тры назіральнікі. Букеты жывых кветак чакалі маладых выбаршчыкаў. А гэта маладая мама Дар’я Кавалёва, студэнт-практыкант Аляксей Баркоўскі і даярка Юлія Тамулёнак.

 

Л. МАТЭЛЕНАК.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 24 января 2021
Виталий, Владимир, Иосиф, Михаил, Николай, Степан, Терентий, Федор

Именины 23 января 2021
Анатолий, Григорий, Зиновий, Макар, Павел, Петр

Госці краін

free counters
Партнеры сайта