Авторизация
 

Датэрмінова і ў асноўны дзень

Досрочно и в осноной день
На ўчастак для галасавання № 31 па выбарах дэпутата Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь пятага склікання Полацкай сельскай выбарчай акругі № 24 прыйшоў аддаць свой голас за кандыдатаў 1391 выбаршчык. Прычым 545 чалавек зрабілі гэта датэрмінова.

 

Як адзначыў старшыня выбарчай камісіі У. В. Ханецкі, найбольшую актыўнасць па выкананні свайго грамадзянскага абавязку праяўляла мясцовае насельніцтва ў асноўны дзень выбараў, 23 верасня, з 11 да 14 гадзін, хаця былі і такія, хто прыйшоў яшчэ да адкрыцця выбарчага ўчастка і ў позні вячэрні час. Тры брыгады з членаў выбарчай камісіі, за якімі быў замацаваны аўтатранспарт, па заяўках грамадзян дастаўлялі бюлетэні для галасавання на дом. Такой магчымасцю карысталіся людзі пажылога ўзросту, хворыя, матулі з маленькімі дзецьмі. Сярод выбаршчыкаў участка №31 былі і такія, хто ўпершыню ўдзельнічаў у галасаванні — Аляксандр Наркевіч і Мікалай Капусцёнак.

 

За ходам галасавання сачылі  назіральнікі ад камуністычнай партыі Беларусі, раённага Савета ветэранаў, ГА БРСМ, рэспубліканскага аб’яднання “Белая Русь”, ад краін СНД (з Расіі), ад БДІПЧ АБСЕ (з Вялікабрытаніі і Нарвегіі).

Галасаванне праходзіла без парушэнняў і ў спакойнай абстаноўцы.                                                              

 

Э. БЛАЖЭВІЧ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 24 января 2021
Виталий, Владимир, Иосиф, Михаил, Николай, Степан, Терентий, Федор

Именины 23 января 2021
Анатолий, Григорий, Зиновий, Макар, Павел, Петр

Госці краін

free counters
Партнеры сайта