23 верасня я зрабіў свой “першы сур’ёзны выбар”, бо ўдзельнічаў у галасаванні такога ўзроўню — выбіраў дэпутата Парламента. Разумеў уласную адказнасць за лёс краіны, сваёй сям’і і асабістую будучыню. Лічу, што выбраў дастойную кандыдатуру.
Участак для галасавання знаходзіўся ў маёй роднай СШ №3. Сярод членаў камісіі адзначыў шмат знаёмых твараў. Па пашпарце атрымаў бюлетэнь і выканаў свой грамадзянскі абавязак. Аказаўся ў ліку маладых выбаршчыкаў, якія галасавалі ўпершыню. А для такіх камісія падрыхтавала невялікія падарункі. На памяць сфатаграфаваўся. Галасаванне пакінула прыемныя, цёплыя ўспаміны.
Ігар МАТЭЛЕНАК, студэнт факультэта журналістыкі БДУ.