Датэрміновае галасаванне пачынаецца сёння, 18 верасня. Да гэтай падзеі падрыхтаваліся ўчастковыя выбарчыя камісіі, а іх на Віцебшчыне 898. На ўчастках для галасавання акрэдытавана звыш дзвюх тысяч назіральнікаў.
Кандыдаты ў дэпутаты закончылі тэле- і радыёвыступленні, цяпер яны заняты сустрэчамі непасрэдна з выбаршчыкамі. Гэта апошняя магчымасць заявіць пра сябе перад асноўным галасаваннем.
Па матэрыялах друку.