Созданы комиссии

8 жніўня на пасяджэнні раённага выканаўчага камітэта разгледжаны шэраг актуальных пытанняў перадвыбарнай тэматыкі. Прынята рашэнне аб утварэнні ўчастковых выбарчых камісій па выбарах дэпутата Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь пятага склікання. Вызначаны месцы для правядзення масавых мерапрыемстваў (сходаў, мітынгаў, пікетавання), якія арганізуюць кандыдаты ў дэпутаты ці іх давераныя асобы, а таксама памяшканні для сустрэч кандыдатаў у дэпутаты парламента і іх давераных асоб з выбаршчыкамі, а таксама для перадвыбарных сходаў, што арганізуюць выбаршчыкі. Вызначаны месцы для размяшчэння перадвыбарных агітацыйных матэрыялаў.

                                                        

0 комментариев

Добавить комментарий

Информация
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.