Авторизация
 

Выступленне Прэзідэнта Беларусі на пленарным пасяджэнні саміту ААН

Выступление Президента Беларуси на пленарном заседании саммита ООН 26-29 верасня прэзідэнт Беларусі знаходзіўся з рабочым візітам у Злучаных Штатах Амерыкі (г.Нью-Ёрк), дзе прыняў удзел у мерапрыемствах саміту ААН па ўстойлівым развіцці. Па выніках яго прыняты міжнародны парадак дня на перыяд пасля 2015 года, які прадугледжвае дасягненне 17 мэт устойлівага развіцця—глабальных арыенціраў, а таксама 169 задач, якія выяўлены ў канкрэтных колькасных параметрах. Аляксандр Лукашэнка выступіў на пленарным пасяджэнні саміту з выкладаннем нацыянальнай пазіцыі Беларусі ў гэтай сферы, у агульнай дыскусіі на юбілейнай, 70-й сесіі Генеральнай асамблеі ААН.   

 

Кіраўнік беларускай дзяржавы прадставіў падыходы Беларусі да вырашэння найбольш актуальных і вострых міжнародных праблем сучаснасці. У будынку Генеральнай асамблеі ААН падпісаў Канвенцыю аб правах інвалідаў, а таксама правёў шэраг двухбаковых сустрэч з лідарамі іншых дзяржаў, кіраўніцтвам Арганізацыі Аб'яднаных Нацый.

 

 

Беларусь 
за мір і бяспеку
Як заявіў Аляксандр Лукашэнка на пленарным пасяджэнні саміту ААН, Беларусь надае асаблівае значэнне прадухіленню ваенных канфліктаў і пагроз. Устойлівае развіццё любой краіны немагчыма без міру і бяспекі. Такую бясспрэчную ісціну беларускі народ спаўна пазнаў на сваім лёсе, бо ў мінулым стагоддзі Беларусь стала месцам самых кровапралітных бітваў дзвюх сусветных войнаў. Як падкрэсліў беларускі лідар, страціўшы ў вайне з фашызмам трэць насельніцтва, наша краіна адрадзілася з попелу і свята шануе мір і згоду ў грамадстве, імкнецца забяспечыць дабрабыт народа і стабільнае развіццё дзяржавы.
Прэзідэнт звярнуў увагу на тое, што за гады суверэннага існавання Беларусь з гонарам выканала тыя мэты тысячагоддзя, якія звязаны з ліквідацыяй голаду і беднасці, з дасягненнем стапрацэнтнай пісьменнасці насельніцтва, роўнасці мужчын і жанчын, сацыяльна-палітычнай стабільнасці, з недапушчэннем дыскрымінацыі па нацыянальных і рэлігійных прыкметах. Падкрэслена, што ў нас няма мацярынскай смяротнасці, дзіцячая—самая нізкая ў свеце. Менавіта гэта і ёсць дэмакратыя, а не тое, што спрабуюць насадзіць нам нашы заходнія настаўнікі, як адзначыў прэзідэнт.
Свет раз'яднаны 
і падзелены
Як адзначыў Аляксандр Лукашэнка, свет прыйшоў да саміту ААН раз'яднаным і падзеленым, як ніколі раней, і звярнуў увагу на тое, што да гэтага часу не ўдалося аднавіць той баланс сіл, які быў страчаны з распадам Савецкага Саюза, у сувязі з чым няма міру і стабільнасці. Гэта сістэмны крызіс. Як лічыць прэзідэнт Беларусі, сіла дзейнічае бескантрольна, калі яна з'яўляецца адзінай, імкнецца толькі да свайго росквіту і вырашэння праблем за кошт іншых. Ён падкрэсліў, што палітыка гегеманізму і нацыянальнага эгаізму прыводзіць да шырокага выкарыстання націску, санкцый, абмежаванняў і ваенных акцый. Як вынік—страчваем давер адзін да аднаго. 
"Неабходна на справе прызнаць, што ўсе мы розныя і кожны народ, кожная краіна мае права на выбар свайго шляху развіцця. Менавіта ў нашай разнастайнасці— залог агульнага прагрэсу і поспеху кожнага,—адзначыў Аляксандр Лукашэнка.—Такі падыход дасць магчымасць аднавіць давер у нашым міжнародным жыцці".
На думку прэзідэнта Беларусі, для гэтага неабходна сустракацца і весці дыялог, дамаўляцца, знаходзіць магчымасць канструктыўнага ўзаемадзеяння, а дамовіўшыся, дзейнічаць. "Гісторыя вучыць таму, што любая дзяржава, якая прэтэндуе на аднаасобнае лідарства без аглядкі на інтарэсы іншых, у канчатковым выніку асуджана сама на правал і гібель. Кожная перавага за кошт некага недаўгавечная і непаўнацэнная". Як адзначыў кіраўнік беларускай дзяржавы, нездарма народная мудрасць гаворыць: шчасце на чужой бядзе не пабудуеш.
Форум супрацоўніцтва, а не канфрантацыя дзяржаў
"Знаходзячыся ў ААН, не магу не закрануць крызіс міжнародных структур,—сказаў Аляксандр Лукашэнка.—У цэлым узнікае адчуванне, што іх роля апошнім часам зводзіцца да таго, каб быць месцам спрэчак паміж дзяржавамі, а часта і сродкам націску на асобныя краіны, якія нечым не дагадзілі ўладным людзям".
"Паглядзіце на вялікую колькасць рэзалюцый, што прымаюцца ў ААН. Але хіба галасаванне па іх уплывае на вырашэнне канфліктаў? Хіба яно служыць кансалідацыі сусветнай супольнасці? Хіба гэтыя рэзалюцыі паляпшаюць жыццё народаў? Давайце сумленна скажам: "Не паляпшаюць!" Прагаласавалі і раздзяліліся на нашых і вашых. У выніку яшчэ больш недаверу і раз'яднанасці".
А. Лукашэнка глыбока перакананы, што ААН не павінна выкарыстоўвацца для дэманстрацыі чыёй-небудзь сілы. Гэта аслабляе Арганізацыю і разбурае давер да яе, супярэчыць самой яе прыродзе і прызначэнню.
—Трэба пакласці канец гэтай заганнай практыцы. ААН павінна быць форумам супрацоўніцтва, а не канфрантацыі дзяржаў,—заявіў беларускі лідар.
Сусветная 
супольнасць: за 
дзеянні трэба адказваць 
Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што прыклад адкрытага палітычнага хамства, хлусні і злачынстваў супраць чалавечнасці—на паверхні. Прапанаваў успомніць нядаўнія факты. "Пад выглядам наяўнасці хімічнай зброі вядомыя дзяржавы вырашылі дэмакратызаваць Ірак. І дзе гэта хімічная зброя? Дзе дэмакратыя ў Іраку? Навошта забілі яго прэзідэнта? Дзе наогул гэта краіна і якая будучыня ў іракскага народа? На тэрыторыі гэтай дзяржавы людзям стала жыць лепш? Не",—сказаў беларускі лідар.
"Вы—вінаватыя—скажаце, што памыліліся, трэба спыніцца б, але зноў жа—не, пайшлі далей. Пачалі з Туніса і скончылі Лівіяй. Сцэнарый той жа. Распялі прэзідэнта Кадафі, знішчыўшы дзяржаву. У Лівіі стала лепш? Не. І дзе гэта Лівія наогул як цэласная дзяржава?"—адзначыў прэзідэнт Беларусі.
"Спадары, можа хопіць? Не, рванулі ў Сірыю. Паўстае пытанне, навошта? Навошта забіваеце людзей, навошта звяргаеце дзеючага прэзідэнта, чым ён вам не дагадзіў? Больш таго, бойняй у гэтай краіне вы сціраеце першыя сляды нашай з вамі цывілізацыі",—сказаў кіраўнік беларускай дзяржавы.
"Скажыце сусветнай супольнасці, чаго вы хочаце і да чаго вы імкняцеся, якраз з гэтай трыбуны Генеральнай асамблеі ААН",—падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.
Трэба спыніцца
Аляксандр Лукашэнка згадаў пра ўкраінскі крызіс: "Калі не спынім кровапраліцце ў Еўропе, братазабойчую бойню, дапусцім эскалацыю гэтага канфлікту, "горача" будзе ўсяму цывілізаванаму свету. Прабачце мне, зробім яшчэ адзін крок да глабальнага канфлікту, а магчыма, да новай сусветнай вайны, ужо ў цэнтры цывілізаванага свету".
"Няўжо, уступіўшы ў новае тысячагоддзе, мы так і не зразумелі, які крохкі мір і чалавечая цывілізацыя?"
Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што хацеў бы сваімі словамі падвесці ўладных людзей да адной думкі. "Зразумела, сёння няма той сілы, якая вас спыніла б. Але ж кіраўнікі дзяржаў, якія ўчыняюць кашчунства, усе вернікі, нават многія публічна моляцца. Але ж гасподзь бачыць усё, і ён справядлівы. А калі раззлуецца і пакарае вінаватых? Вас, вашы народы, якія пацерпяць бязвінна за вашы авантуры", —гаварыў Прэзідэнт Беларусі.
"Думаю, трэба спыніцца. Трэба дапамагчы людзям бедных краін апрануцца, вылечыцца, атрымаць адукацыю. Накарміце галодных, выратуйце ад гібелі дзяцей, і вам адплаціцца",— падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.
Сусветная супольнасць супрацьстаіць 
выклікам і пагрозам
Як лічыць беларускі лідар, цяпер патрэбны адказныя палітыкі, здольныя дзейнічаць глабальна, стратэгічна, гатовыя прымаць рашэнні ў інтарэсах усёй сусветнай супольнасці, ісці на кампраміс дзеля агульнага дабрабыту.Эгаістычныя інтарэсы і скарацечныя выгады вяршэнствуюць пры прыняцці многіх рашэнняў у сучасным свеце. Ён адзначыў, што дзеянні шэрагу дзяржаў на міжнароднай арэне часта не ўлічваюць канкрэтную рэальнасць і асаблівасці іншых дзяржаў і грамадстваў.
"Упэўнены, калі б было па-іншаму—не было б соцень тысяч людскіх ахвяр у Іраку, Лівіі, Сірыі і іншых краінах, адкуль рынулі патокі бежанцаў, якія ратуюцца ад вайны. Не дапусцілі б з'яўлення "Ісламскай дзяржавы". Не было б успышак тэрарызму ў Еўропе і грамадзянскай вайны ва Украіне. Спіс гэтых "не было б" можна прадаўжаць доўга,—сказаў прэзідэнт Беларусі.—І важна сёння аб гэтым гаварыць, таму што ў такіх дзяржавах народы не зразумеюць нас, калі мы гаворым аб развіцці, а мільёнам, мільярдам людзей сёння не да развіцця, ім бы з раніцы да вечара дажыць". "Толькі ўзаемаразуменне і адказнасць, усведамленне разнастайнасці сусветнай супольнасці, аднаўленне даверу дапамогуць усім нам аб'яднацца, забяспечыць мір і бяспеку. Знайсці эфектыўныя адказы на глабальныя выклікі і пагрозы",—лічыць Аляксандр Лукашэнка.
На яго думку, практычным вынікам такіх намаганняў стане ўстойлівае развіццё ўсіх дзяржаў і павышэнне ролі Арганізацыі Аб'яднаных Нацый у сусветнай палітыцы.
Па матэрыялах БелТА 
падрыхтавала Н. СТАНКЕВІЧ.

Беларусь за мір і бяспеку


Як заявіў Аляксандр Лукашэнка на пленарным пасяджэнні саміту ААН, Беларусь надае асаблівае значэнне прадухіленню ваенных канфліктаў і пагроз. Устойлівае развіццё любой краіны немагчыма без міру і бяспекі. Такую бясспрэчную ісціну беларускі народ спаўна пазнаў на сваім лёсе, бо ў мінулым стагоддзі Беларусь стала месцам самых кровапралітных бітваў дзвюх сусветных войнаў. Як падкрэсліў беларускі лідар, страціўшы ў вайне з фашызмам трэць насельніцтва, наша краіна адрадзілася з попелу і свята шануе мір і згоду ў грамадстве, імкнецца забяспечыць дабрабыт народа і стабільнае развіццё дзяржавы.Прэзідэнт звярнуў увагу на тое, што за гады суверэннага існавання Беларусь з гонарам выканала тыя мэты тысячагоддзя, якія звязаны з ліквідацыяй голаду і беднасці, з дасягненнем стапрацэнтнай пісьменнасці насельніцтва, роўнасці мужчын і жанчын, сацыяльна-палітычнай стабільнасці, з недапушчэннем дыскрымінацыі па нацыянальных і рэлігійных прыкметах. Падкрэслена, што ў нас няма мацярынскай смяротнасці, дзіцячая—самая нізкая ў свеце. Менавіта гэта і ёсць дэмакратыя, а не тое, што спрабуюць насадзіць нам нашы заходнія настаўнікі, як адзначыў прэзідэнт.

 

Свет раз'яднаны і падзелены

 

Як адзначыў Аляксандр Лукашэнка, свет прыйшоў да саміту ААН раз'яднаным і падзеленым, як ніколі раней, і звярнуў увагу на тое, што да гэтага часу не ўдалося аднавіць той баланс сіл, які быў страчаны з распадам Савецкага Саюза, у сувязі з чым няма міру і стабільнасці. Гэта сістэмны крызіс. Як лічыць прэзідэнт Беларусі, сіла дзейнічае бескантрольна, калі яна з'яўляецца адзінай, імкнецца толькі да свайго росквіту і вырашэння праблем за кошт іншых. Ён падкрэсліў, што палітыка гегеманізму і нацыянальнага эгаізму прыводзіць да шырокага выкарыстання націску, санкцый, абмежаванняў і ваенных акцый. Як вынік—страчваем давер адзін да аднаго. "Неабходна на справе прызнаць, што ўсе мы розныя і кожны народ, кожная краіна мае права на выбар свайго шляху развіцця. Менавіта ў нашай разнастайнасці— залог агульнага прагрэсу і поспеху кожнага,—адзначыў Аляксандр Лукашэнка.—Такі падыход дасць магчымасць аднавіць давер у нашым міжнародным жыцці".На думку прэзідэнта Беларусі, для гэтага неабходна сустракацца і весці дыялог, дамаўляцца, знаходзіць магчымасць канструктыўнага ўзаемадзеяння, а дамовіўшыся, дзейнічаць. "Гісторыя вучыць таму, што любая дзяржава, якая прэтэндуе на аднаасобнае лідарства без аглядкі на інтарэсы іншых, у канчатковым выніку асуджана сама на правал і гібель. Кожная перавага за кошт некага недаўгавечная і непаўнацэнная". Як адзначыў кіраўнік беларускай дзяржавы, нездарма народная мудрасць гаворыць: шчасце на чужой бядзе не пабудуеш.

 

Форум супрацоўніцтва, а не канфрантацыя дзяржаў

 

"Знаходзячыся ў ААН, не магу не закрануць крызіс міжнародных структур,—сказаў Аляксандр Лукашэнка.—У цэлым узнікае адчуванне, што іх роля апошнім часам зводзіцца да таго, каб быць месцам спрэчак паміж дзяржавамі, а часта і сродкам націску на асобныя краіны, якія нечым не дагадзілі ўладным людзям"."Паглядзіце на вялікую колькасць рэзалюцый, што прымаюцца ў ААН. Але хіба галасаванне па іх уплывае на вырашэнне канфліктаў? Хіба яно служыць кансалідацыі сусветнай супольнасці? Хіба гэтыя рэзалюцыі паляпшаюць жыццё народаў? Давайце сумленна скажам: "Не паляпшаюць!" Прагаласавалі і раздзяліліся на нашых і вашых. У выніку яшчэ больш недаверу і раз'яднанасці".А. Лукашэнка глыбока перакананы, што ААН не павінна выкарыстоўвацца для дэманстрацыі чыёй-небудзь сілы. Гэта аслабляе Арганізацыю і разбурае давер да яе, супярэчыць самой яе прыродзе і прызначэнню.—Трэба пакласці канец гэтай заганнай практыцы. ААН павінна быць форумам супрацоўніцтва, а не канфрантацыі дзяржаў,—заявіў беларускі лідар.

 

Сусветная супольнасць: за дзеянні трэба адказваць 

 

Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што прыклад адкрытага палітычнага хамства, хлусні і злачынстваў супраць чалавечнасці—на паверхні. Прапанаваў успомніць нядаўнія факты. "Пад выглядам наяўнасці хімічнай зброі вядомыя дзяржавы вырашылі дэмакратызаваць Ірак. І дзе гэта хімічная зброя? Дзе дэмакратыя ў Іраку? Навошта забілі яго прэзідэнта? Дзе наогул гэта краіна і якая будучыня ў іракскага народа? На тэрыторыі гэтай дзяржавы людзям стала жыць лепш? Не",—сказаў беларускі лідар."Вы—вінаватыя—скажаце, што памыліліся, трэба спыніцца б, але зноў жа—не, пайшлі далей. Пачалі з Туніса і скончылі Лівіяй. Сцэнарый той жа. Распялі прэзідэнта Кадафі, знішчыўшы дзяржаву. У Лівіі стала лепш? Не. І дзе гэта Лівія наогул як цэласная дзяржава?"—адзначыў прэзідэнт Беларусі."Спадары, можа хопіць? Не, рванулі ў Сірыю. Паўстае пытанне, навошта? Навошта забіваеце людзей, навошта звяргаеце дзеючага прэзідэнта, чым ён вам не дагадзіў? Больш таго, бойняй у гэтай краіне вы сціраеце першыя сляды нашай з вамі цывілізацыі",—сказаў кіраўнік беларускай дзяржавы."Скажыце сусветнай супольнасці, чаго вы хочаце і да чаго вы імкняцеся, якраз з гэтай трыбуны Генеральнай асамблеі ААН",—падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

 

Трэба спыніцца

 

Аляксандр Лукашэнка згадаў пра ўкраінскі крызіс: "Калі не спынім кровапраліцце ў Еўропе, братазабойчую бойню, дапусцім эскалацыю гэтага канфлікту, "горача" будзе ўсяму цывілізаванаму свету. Прабачце мне, зробім яшчэ адзін крок да глабальнага канфлікту, а магчыма, да новай сусветнай вайны, ужо ў цэнтры цывілізаванага свету"."Няўжо, уступіўшы ў новае тысячагоддзе, мы так і не зразумелі, які крохкі мір і чалавечая цывілізацыя?"Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што хацеў бы сваімі словамі падвесці ўладных людзей да адной думкі. "Зразумела, сёння няма той сілы, якая вас спыніла б. Але ж кіраўнікі дзяржаў, якія ўчыняюць кашчунства, усе вернікі, нават многія публічна моляцца. Але ж гасподзь бачыць усё, і ён справядлівы. А калі раззлуецца і пакарае вінаватых? Вас, вашы народы, якія пацерпяць бязвінна за вашы авантуры", —гаварыў Прэзідэнт Беларусі."Думаю, трэба спыніцца. Трэба дапамагчы людзям бедных краін апрануцца, вылечыцца, атрымаць адукацыю. Накарміце галодных, выратуйце ад гібелі дзяцей, і вам адплаціцца",— падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

 

Сусветная супольнасць супрацьстаіць выклікам і пагрозам

 

Як лічыць беларускі лідар, цяпер патрэбны адказныя палітыкі, здольныя дзейнічаць глабальна, стратэгічна, гатовыя прымаць рашэнні ў інтарэсах усёй сусветнай супольнасці, ісці на кампраміс дзеля агульнага дабрабыту.Эгаістычныя інтарэсы і скарацечныя выгады вяршэнствуюць пры прыняцці многіх рашэнняў у сучасным свеце. Ён адзначыў, што дзеянні шэрагу дзяржаў на міжнароднай арэне часта не ўлічваюць канкрэтную рэальнасць і асаблівасці іншых дзяржаў і грамадстваў."Упэўнены, калі б было па-іншаму—не было б соцень тысяч людскіх ахвяр у Іраку, Лівіі, Сірыі і іншых краінах, адкуль рынулі патокі бежанцаў, якія ратуюцца ад вайны. Не дапусцілі б з'яўлення "Ісламскай дзяржавы". Не было б успышак тэрарызму ў Еўропе і грамадзянскай вайны ва Украіне. Спіс гэтых "не было б" можна прадаўжаць доўга,—сказаў прэзідэнт Беларусі.—І важна сёння аб гэтым гаварыць, таму што ў такіх дзяржавах народы не зразумеюць нас, калі мы гаворым аб развіцці, а мільёнам, мільярдам людзей сёння не да развіцця, ім бы з раніцы да вечара дажыць". "Толькі ўзаемаразуменне і адказнасць, усведамленне разнастайнасці сусветнай супольнасці, аднаўленне даверу дапамогуць усім нам аб'яднацца, забяспечыць мір і бяспеку. Знайсці эфектыўныя адказы на глабальныя выклікі і пагрозы",—лічыць Аляксандр Лукашэнка.На яго думку, практычным вынікам такіх намаганняў стане ўстойлівае развіццё ўсіх дзяржаў і павышэнне ролі Арганізацыі Аб'яднаных Нацый у сусветнай палітыцы.

 

Па матэрыялах БелТА падрыхтавала Н. СТАНКЕВІЧ.

 

скачать dle 11.3
рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Вконтакте
  • Facebook
  • OK
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 75 424
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 31 295
  • 1

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 11 893
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 10 841
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 10 618
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 9 633
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 3 745
  • 2
Курс валют в Беларусь
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 29 июля 2017
Иван, Павел, Петр, Федор, Алевтина, Валентина, Юлия, Яков

Именины 28 июля 2017
Василий, Владимир, Петр

Госці краін
free counters
Партнеры сайта