Весна приветствует вас, наши любимые!

Сярод дат календара ёсць асабліва любыя, што нясуць ў сабе цяпло і зачараванне. Менавіта такім з'яўляецца Паважаныя жанчыны!
Весна приветствует вас, наши любимые! Прыміце самыя шчырыя, сардэчныя віншаванні з прыгожым веснавым святам.
Не дзіўна, што вось гэты дзень асацыіруецца з прыгажосцю і душэўнай цеплынёй прадстаўніц цудоўнай паловы чалавецтва.
Высокае прадвызначэнне дадзена жанчынам на зямлі, яны дораць жыццё, расцяць і выхоўваюць дзяцей, ствараюць дамашнюю ўтульнасць, саграваюць сям'ю сваімі клопатамі, натхняюць на подзвігі і працоўныя здзяйсненні. І не выпадкова пачатак вясны, час абуджэння і адраджэння прыроды непадзельны з вобразам жанчыны — клапатлівай маці, кахаючай і вернай жонкі.

 

Ва ўсе часіны вы былі сімвалам дабрыні, справядлівасці, пяшчоты і паразумення. Ваша мудрасць, тактоўнасць і невычэрпны аптымізм заслугоўваюць глыбокай павагі. Цяжка ўявіць наша жыццё без вашай душэўнай цеплыні, штодзённых клопатаў і любові. Вы заўсёды падтрымліваеце ў цяжкія хвіліны, дапамагаеце ствараць, тварыць, дабівацца новых поспехаў і дасягаць большых вышынь.
Усё самае добрае і светлае ў нашым жыцці — ад вас, мілыя мамы і бабулі, сёстры і сяброўкі.
Няхай і ў святы, і ў будні гучаць словы захаплення ў ваш гонар.
Дарагія жанчыны!
З уласцівай вам мудрасцю і абаяльнасцю вы праяўляеце свае лепшыя якасці ў прафесійнай сферы, актыўна ўдзельнічаеце ў эканамічным, сацыяльным і культурным жыцці раёна. І пры гэтым вы не губляеце душэўнасці і прыгажосці, застаецеся добрымі маці, жонкамі і гаспадынямі, вернымі і надзейнымі спадарожніцамі.
Прыміце словы захаплення, удзячнасці і пашаны за тое, што вы робіце для сваёй сям'і і для роднай Міёршчыны.
Няхай гэты светлы вясенні дзень падорыць вам цудоўны настрой, натхненне і радасць зносін з блізкімі.
Няхай цяпло гэтага свята грэе вашы сэрцы!
Жадаю вам моцнага здароўя і дабрабыту.
Няхай у кожным доме пануе мір, дабрыня, узаемапавага і любоў.


Са святам!

 

Старшыня раённага выканаўчага камітэта
І.В. КУЗНЯЦОЎ.

0 комментариев

Добавить комментарий

Информация
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.