Авторизация
 

Подых Ізраіля (працяг)

Дыхание Израиля (продолжение) Акрамя жывёлагадоўчага сектара ў наведаным намі кібуцы былі майстэрні па рамонце і сэрвісе легкавых аўтамабіляў, невялікі заводзік па вытворчасці металаканструкцый, а таксама домікі для гасцей, для якіх адпачынак за 160 долараў у суткі. Дарэчы, гэтыя хаткі вельмі незвычайныя для Ізраіля — драўляныя, яўна з прывазнога матэрыялу, нечым падобныя на нашы з бярвення ў аграгарадках. Усё навокал акружана зелянінай, у чым адчуваецца настойлівая і мэтанакіраваная праца. Пад кожнае дрэўца падведзены шланг для паліву. Упершыню пабачыў вісячыя замкі — ім замкнуты раздатачныя краны на ваду на вуліцы.

 

Зразумела, не ўсё ў кібуцы ідэальна, аднак я перакананы, што не кожны з нас цяпер псіхалагічна гатовы прыняць камуну. Дарэчы, і ў Ізраілі гэтая ідэя з’явілася адносна нядаўна, пасля Першай сусветнай вайны (1918 г.), калі людзям трэба было проста выжыць.

 

Дыхание Израиля (продолжение) Мы знаходзіліся на поўначы краіны, а гэта Галілейскія пагоркі — біблейскія мясціны. На кожным кроку сустракаюцца хрысціянскія святыні. Вядома, пра іх нам расказвалі з пункту гледжання яўрэйскага народа, але вельмі лаяльна. Пад вечар спяшаліся да Галілейскага возера ці як яго называюць мясцовыя жыхары—да Кінерэта. Вадаём не надта вялікі: шырыня 8, а даўжыня 21 км. Размешчаны ніжэй узроўню мора на 212 метраў. Гэта адзіная ва ўсім Ізраілі прыродная крыніца прэснай вады, з яе праз усю краіну зроблены вадавод. А для нас возера было цікавае тым, што ў ім лавіў рыбу будучы апостал Пётр. І на беразе ў кафэ частавалі смажанай рыбай, якая нідзе больш не водзіцца, хаця порцыя яе каштавала 20 долараў.

 

Потым была рака Іардан, яна адзіная выцякае з Галілейскага возера і праз 250 км трапляе ў Мёртвае мора. Як вядома, непадалёку ад вытокаў гэтай ракі прыняў хрышчэнне Іісус Хрыстос. Усе аб тым ведаюць, ды нямногія бачылі тыя біблейскія мясціны. Цяпер там узведзены комплекс будынкаў, усё вельмі ўладкавана і прыгожа. І нам прапанавалі прайсці абрад амавення ў месцы Хрышчэння. Многія згадзіліся, у тым ліку і я. Купілі спецыяльнае адзенне і тры разы акунуліся ў ваду ракі Іардан.

 

Звярнулі ўвагу, што ў рацэ плавалі даволі вялікія самы. Вадзіцель патлумачыў, што іх не ловяць, бо яны не з’яўляюцца кашэрнай рыбай. Аказваецца, у яўрэяў ёсць цэлая навука пра прадукты харчавання. Па ёй рыба, якая не мае лускі, — не кашэрная, ужываць яе ў ежу не рэкамендуецца. Да гэтай жа катэгорыі адносяцца морапрадукты — амары, кальмары, крэветкі і т. п. Яшчэ адзін пастулат — ні ў якім разе нельга змешваць малочныя стравы і мяса. Гэтага патрабавання прытрымліваюцца ўсе гатэлі. Таму раніцай нам прапаноўвалі ўсё, акрамя мяснога, а на вячэру падавалі і мясное, але без малочнага. Ну, а пра тое, што жывёла павінна быць забіта без перапуду і мучэнняў, многія з нас ведаюць. Як паказваюць апошнія даследаванні вучоных, у статка перад забоем выпрацоўваецца гармон стрэсу, значыць, ён застаецца і ў мясе, якое мы спажываем. Дык вось, у Ізраілі гэта было вядома больш за тры тысячагоддзі таму.

 

Наша група потым наведала пасяленне Нахалім на поўдні. Там знаходзіцца сыраварня. Кіруе ёй прадпрымальнік, вялікі аматар авечак. Цяпер ён іх не вырошчвае, а толькі закупляе малако ў пастаўшчыкоў і робіць сыры. У невялікім магазінчыку прадаецца ўласная прадукцыя. Раз у год (не часцей!) яе правярае адпаведнае ведамства на захаванне ліцэнзійных патрабаванняў.

Гаспадар пачаставаў нас сырамі і віном. Сыры мне не вельмі спадабаліся, а віно было добрае.

 

Дыхание Израиля (продолжение) А потым быў тэхнічны, па словах нашага гіда, візіт у гіпермаркет Ціў-Там у Рышоне. Багаццем прадуктаў нас ужо не здзівіш, але некаторыя моманты зацікавілі. Нам, вядома, гаварылі, што ў Ізраілі шмат усяго прывазнога, але тое, што пабачылі, было больш за нашы чаканні. Пабачылі нават піва “Жыгулёўскае”, “Вялікая кружка” і іншае, толькі па цэнах у 2,5-3 разы большых, з якімі мы сустракаемся дома. А для іх гэта нармальна, бо сярэдні заробак складае 2,5 тыс. долараў у месяц.

 

На дарогах аўтамабіляў шмат, бываюць нават пробкі. У большасці гэта машыны сярэдняга класа, за ўсе дні на вочы трапіла толькі некалькі аўтамашын прадстаўнічых. Не думаю, што ізраільцяне аскеты, проста паліва там дарагое — 2 долары за літр бензіну. Таму моладзь наогул выбірае скутары.

Наступная паездка была на ўсход краіны — да Мёртвага мора. Яно размешчана ў вялізнай зямной шчыліне на глыбіні 400 метраў ніжэй узроўню мора. Навокал пустыня, а на другім беразе — Іарданія. Нават атмасферны ціск тут большы, а шчыльнасць вады 1,19, бо канцэнтрацыя солі ў ёй 33%, калі ў Міжземным моры — 4%. Навобмацак яна напамінае гліцэрын, хаця і празрыстая. Патануць у такім моры немагчыма, усё дно заслана соллю. На беразе ўзведзены гатэлі для адпачынку і лячэння багатых людзей. Непадалёку знаходзіцца вядомая ва ўсім свеце фабрыка, якая з мясцовай сыравіны вырабляе касметыку, таксама не танную.

 

Запомніліся рэшткі крэпасці Масад, якую ўзвёў Ірад Вялікі. Яна знаходзіцца высока, у цяжкадаступным месцы на беразе каньёна. Гэта апошняя кропка супраціўлення ізраільцян рымлянам—і цяпер сімвал стойкасці і мужнасці для жыхароў Ізраіля. Па ёй нават названа разведка дзяржавы.

У апошні дзень нашага знаходжання ў Ізраілі наведвалі святыя мясціны ў Віфлееме і Іерусаліме. Напомню, што Віфлеем (месца нараджэння Іісуса Хрыста) знаходзіцца на палестынскай тэрыторыі, якая адгароджана вядомай сцяной уражваючых памераў. На ёй — кантрольны пост. На ім пакінулі ізраільскі аўтобус і нават гіда, пераселі на палестынскі транспарт. Уражанне ад самога Віфлеема засталося неадназначнае: вельмі вузкія вуліцы, па якіх імчыць транспарт без захавання правіл руху; мноства гандляроў сувенірамі, надта настойлівых, яны літаральна засоўваюць свае тавары ў кішэні турыстаў і патрабуюць неверагодных сум.

 

Наведванне храма Нараджэння Хрыстова заняло больш за 2 гадзіны. Здзівіла пачуццё вечнасці і асаблівая энергетыка. Пакланіліся святыні — Віфлеемскай зорцы ў пячэры, асвяцілі свечкі, абразы, падалі запіскі аб здароўі і ўпакаенні родных і блізкіх у праваслаўнай частцы храма. Наведалі і каталіцкую прыбудову, што побач.

 

Зноў праз КПП на граніцы вярнуліся ў Іерусалім — гэта зусім побач. Старая частка горада знаходзіцца на высокім пагорку за крапасной сцяной, яе “ўзрост” больш за 3 тысячы гадоў. Увайшлі праз адны з чатырох варот, зноў агляд асабістых рэчаў ізраільскімі ваеннаслужачымі. Прайшлі міма Сцяны плачу. Яе часта паказваюць па тэлевізары. Там моляцца яўрэі, ідзе пакланенне камяням у сцяне, што засталася ад разбуранага храма, які некалі ўзвёў цар Саламон.

Прайшлі па вельмі вузкай вуліцы, па якой ішоў Іісус Хрыстос да месца свайго распяцця. Цяпер там знаходзіцца велічны храм Гроба Гасподняга. Пастаялі ў чарзе, каб датыкнуцца праз адтуліну рукой да месца, дзе быў устаноўлены крыж, да каменя, на якім сына Божага рыхтавалі да пахавання, наведаць саму пахавальную пячэру.

 

Выходзілі з Іерусаліма зацемна, дарэчы, там цямнее вельмі хутка. А неўзабаве скіраваліся ў аэрапорт.

Яшчэ некалькі звестак пра Ізраіль. Там у школе дзеці вучацца 12 гадоў, пачатковая — 1-6 класы, прамежкавая — 7-9, сярэдняя — 10-12 класы. Адносіны да дзяцей вельмі беражлівыя. Пачаткоўцам не ставяць адзнакі, каб не з’явілася пачуццё непаспяховасці і непаўнацэннасці. Бацькам не робяць заўвагі на агульных сходах, а толькі ў час асабістых сустрэч. Атэстат уручаюць па выніках ЕГ. Улічваючы, што ўся моладзь служыць у арміі (хлопцы 3 гады, а дзяўчаты — 2), у ВНУ адразу пасля школы ніхто не паступае. Вайскоўцы на выхадныя (пятніца, субота) прыязджаюць дадому ў форме і са зброяй. Пасля службы модна паехаць адпачыць у іншую краіну на год-другі. А пасля можна і з прафесіяй вызначыцца. Адукацыя платная. А калі высветлілася, што ў вас не хапае балаў у атэстаце, можна раз за год прайсці тэсціраванне. На вучобу і будаўніцтва жылля дзяржава выдзяляе льготны крэдыт пад 3,4% гадавых. Моладзь імкнецца да самастойнасці, для таго, каб яна мела магчымасць падзарабіць, дзейнічае ўся сфера паслуг. Сем’і па нашых мерках ствараюцца позна — у 25-30 гадоў. Тут любяць дзяцей, у сем’ях іх звычайна 4-5, але няма дзіцячых дамоў, калі з бацькамі здарылася трагедыя, малога абавязкова возьмуць родныя ці проста знаёмыя людзі.

 

За тыдзень знаходжання ў краіне нельга скласці поўнага ўражання пра людзей і лад іх жыцця. Відаць, праблем там таксама нямала, бо не ўсе прыязджаючыя на “зямлю абетаваную” прыжываюцца, некаторыя працягваюць пошук шчасця ў Канадзе. Што да нас, то мы ўжо праз некалькі дзён пачалі цікавіцца надвор’ем у Беларусі і тутэйшымі навінамі.

У аэрапорт прыехалі стомленыя, але з добрым настроем. Праўда, гэты настрой вельмі пагоршыўся, калі сутыкнуліся з мерамі бяспекі па-ізраільску. У нас агледзелі літаральна кожную рэч з пытаннямі кшталту: самі куплялі, дзе куплялі, самі складвалі чамадан, вас не прасілі нешта перадаць? Калі ўсё закончылася, уздыхнулі з аблягчэннем, а як шасі самалёта пакаціліся па ўзлётнай паласе ў аэрапорце Мінска — вельмі актыўна заапладзіравалі. Беларусь сустрэла сапраўднай зімой (мінус 16 і завея) — мы дома.

 

В. ГАГАЛІНСКІ,

першы намеснік

начальніка раённага

ўпраўлення сельскай

 гаспадаркі і харчавання.

 

 

скачать dle 11.3
рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Вконтакте
  • Facebook
  • OK
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 75 722
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 35 080
  • 1

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 12 624
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 11 800
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 11 017
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 10 743
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 3 902
  • 2
Курс валют в Беларусь
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 22 октября 2017
Авраам, Ефим, Константин, Максим, Петр, Яков

Именины 21 октября 2017
Василий, Виктор, Владимир, Дмитрий, Иван, Николай, Павел, Петр, Елизавета, Мария, Надежда, Пелагея, Таисия, Татьяна

Госці краін
free counters
Партнеры сайта