Галоўная > Адукацыя і выхаванне > Смак да перамогі на абласной алімпіядзе

Смак да перамогі на абласной алімпіядзе


26-01-2016, 14:31. размясціў: gazeta
Вкус к победе на областной олимпиадеЗавяршыўся абласны этап прадметных алімпіяд. Тры вучні з нашага раёна вярнуліся з дыпломамі ІІІ ступені. Па беларускай мове і літаратуры ўзнагароду атрымала дзевяцікласніца СШ №2 Вераніка Закрэўская (настаўніца Алена Аляксандраўна Кукуць), па абслугоўваючай працы — дзесяцікласніцы з Дзісенскай СШ Вераніка Арлоўская і Паліна Мятла (настаўніца Жанна Мечыславаўна Фралова). 
 
Дыпломам "За волю да перамогі" ў тэхнічнай працы адзначаны самы маленькі ўдзельнік—сямікласнік з Завуццеўскай школы Павел Гваздоўскі (выкладчык Аляксандр Васільевіч Гваздоўскі). 
Спецыяліст аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Святлана Пальчэх паведамляе:

—Усяго раён прадставілі 15 вучняў па рускай, беларускай мове і літаратуры, нямецкай мове, матэматыцы, фізіцы, тэхнічнай і абслугоўваючай працы. Летась з вобласці прывезлі толькі адзін дыплом трэцяй катэгорыі, сёлета тры такія вынікі. Гэта, несумненна, скачок уверх. Пераможцаў раённага і абласнога этапаў, як звычайна, будзем ушаноўваць у квітнеючым маі. Перамагчы ў алімпіядзе вельмі складана. Для гэтага трэба валодаць вылучальным спрытам, кемлівасцю, мець вялікія задаткі. Таму шчыра віншуем усіх удзельнікаў і прызёраў, шчыра жадаем поспехаў у вучобе і ўдалага выступлення ў наступным годзе. Толькі памятайце, што трывалы падмурак добрага выніку—старанная праца і натуральная зацікаўленасць. 
Занатавала 
Алена БАСІКІРСКАЯ. 



Вярнуцца назад