Галоўная > Адукацыя і выхаванне > Ваша думка важная

Ваша думка важная


23-09-2014, 15:57. размясціў: gazeta

Па даручэнні Кіраўніка дзяржавы створана рабочая група для ажыццяўлення комплекснага аналізу сістэмы адукацыі Рэспублікі Беларусь, якую ўзначаліў намеснік Прэм'ер-міністра А. А. Тозік. У яе склад увайшлі вучоныя, практыкі, кіраўнікі ўстаноў адукацыі, прадстаўнікі рэспубліканскіх і мясцовых органаў дзяржаўнага кіравання. Перад імі пастаўлена задача з удзелам грамадскасці, педагагічных калектываў, бацькоў правесці комплекснае і ўсебаковае вывучэнне ўсіх звенняў адукацыйнай сістэмы, выявіць праблемныя пытанні і вызначыць шляхі іх вырашэння. 

 

Выпрацаваныя рабочай групай прапановы будуць улічаны пры дапрацоўцы Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адукацыі, што дазволіць стварыць прававое поле для ўдасканалення сістэмы адукацыі на дадзеным этапе і на перспектыву.

Прапановы па пытаннях развіцця і ўдасканалення адукацыі можна накіроўваць на спецыяльны паштовы адрас Кіраўніцтва Рэспублікі Беларусь obrazovanie@government.by і на Нацыянальны адукацыйны партал www.adu.by (раздзел "Інфалінія").

 

П. ГНУЦЕНКА.


Вярнуцца назад