Галоўная > Адукацыя і выхаванне > Ура! Канікулы!

Ура! Канікулы!


26-12-2012, 15:57. размясціў: gazeta

Такія чаканыя і такія любімыя зімовыя канікулы заўсёды прыносяць школьнікам салодкія навагоднія падарункі, шмат вясёлых забаў і прыемных уражанняў.

Для Людмілы Гаўрыльчык, Ягора Абалевіча і Анастасіі Рабушавай гэтыя канікулы асаблівыя. Яны паедуць на прэзідэнцкую ёлку ў сталіцу. Такі падарунак атрымалі заслужана.

 

У дзённіку вучаніцы 7 “А” класа СШ №1 Насці Рабушавай толькі добрыя адзнакі, дзяўчынка прымае актыўны ўдзел у жыцці школы. Васьмікласніца Люда Гаўрыльчык з Новапагосцкай СШ вызначаецца выдатнымі дасягненнямі ў лёгкай атлетыцы. У раённых і абласных спаборніцтвах у каманд з яе ўдзелам першыя месцы. А Ягор Абалевіч, вучань 4-га класа СШ №3, добра спявае і ўмее рабіць прыгожыя фотаздымкі. Дзякуючы вакальнаму майстэрству заняў першае месца ў раённым конкурсе “Здравствуй, мир!”, а ў абласным “Нет в мире краше Беларуси нашей” работа юнага фатографа атрымала “бронзу”.

 

Канікулы зусім не з’яўляюцца падставай развітацца са школай. У СШ №1, №3, Чапукоўскай, Перабродскай, Язненскай і Слабадской школах будуць працаваць аздараўленчыя лагеры. Усе ўстановы чакаюць дзяцей на заняткі разнастайных гурткоў, спартыўныя мерапрыемствы, конкурсы. Так, у СШ №2 на 27 снежня запланаваны міжшкольны турнір па настольным тэнісе, куды запрашаюць удзельнікаў не толькі з горада, але і з суседніх вёсак. Ну і вядома, у кожнай школе пройдуць святочныя навагоднія ранішнікі і вечары.

 

К. СУРАВЕЦ.

 


Вярнуцца назад