Галоўная > Адукацыя і выхаванне > У лагеры «Сонейка» ў Язненскай школе

У лагеры «Сонейка» ў Язненскай школе


25-07-2019, 09:00. размясціў: gazeta

 15 школьнікаў адпачылі ў летнім аздараўленчым лагеры «Сонейка» на базе Язненскай сярэдняй школы.

Кожны дзень праходзілі спартыўныя, пазнавальныя, развівальныя мерапрыемствы і гульні. Дзеці ўдзельнічалі ў канцэртах, калектыўных справах. 

НА адкрыцці змены адпачывальнікі паказалі свае таленты. Спявалі, танцавалі, чыталі вершы.
Кожны дзень у лагеры меў сваю назву: «Дзень здароўя», «Дзень памяці», «Дзень творчасці» і іншыя. Адбыліся гульнёвая праграма «Дзень абароны дзяцей», гульня-віктарына «Па сцяжынках малой радзімы», ролевая гульня «Куфар казак», конкурс «Прашу за стол», выставы малюнкаў разнастайнай тэматыкі.


 ЗАВІТАЛІ на мерапрыемствы ў Язненскія Дом культуры і бібліятэку, Цвецінскі цэнтр нацыянальнай культуры і фальклору. Сустрэліся з выхаванцамі інспектары раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях і Міёрскага раёна электрычных сетак, спецыялісты цэнтра гігіены і эпідэміялогіі. Наведаліся з экскурсіямі на язненскі пажарны аварыйна-выратавальны пост, УП «Цітова», Дзісенскі гарадскі Дом рамёстваў.
Прыемным быў адпачынак на смак. У рацыёне разнастайныя стравы. Штодня на сталах свежая гародніна, фрукты, сокі, ёгурты.


У рэцэпце вясёлага лета важныя складнікі – добры настрой і ўзаемаразуменне паміж дарослымі і дзецьмі. Іх прапорцыі строга выконвалі ў прышкольным лагеры.

Фота прадастаўлена

Язненскай СШ.
Святлана КАБЯК,
намеснік начальніка лагера.


Вярнуцца назад