Галоўная > Адукацыя і выхаванне > Бібліятэка і школа ў Дворным Сяле пасябравалі праз кнігу

Бібліятэка і школа ў Дворным Сяле пасябравалі праз кнігу


3-05-2019, 15:14. размясціў: gazeta

 Золата здабываюць з зямлі, а веды – з кнігі. Бібліятэка і школа ў Дворным Сяле пасябравалі праз кнігу. Ладзім агульныя мерапрыемствы, прывіваем дзецям цікаўнасць да друкаванага радка. 

КНІЖНЫ свет цікавей спазнаваць праз віктарыны, загадкі, гульні. Шмат было іх на свяце “Казак дружны карагод”, што бібліятэкар падрыхтавала для школьнікаў. На гульні-прэзентацыі дзеці прыгадвалі творы, у назве якіх ёсць лічба. “Беласнежка і сем гномаў”, “Воўк і сямёра казлянят”, “Трое з Прастаквашына”, “12 месяцаў”… Юныя чытачы хутка справіліся з заданнем. Расказвалі прыказкі пра кнігу, адказвалі на пытанні віктарыны па матывах вядомых казак, адгадвалі, якому казачнаму герою належыць прадмет.


ДА конкурснай праграмы “Край родны ў вершах і песнях”, прысвечанай году малой радзімы, развучвалі паэтычныя творы і музычныя кампазіцыі. Завіталі ў бібліятэку на спартландыю “Казачны чэмпіянат”, якая завяршылася дыскатэкай. Найбольш актыўнічалі на мерапрыемствах Паліна Мухаева, Вера Нікалаёнак, Лера Калеснік.


Надзейнае тое сяброўства, што пачалося з кнігі. А значыць, яшчэ не раз сустрэнемся з чытачамі-школьнікамі.

Фота для ілюстрацыі.
Зінаіда БУНТА,
загадчык Дворнасельскай

бібліятэкі-клуба.


Вярнуцца назад