Галоўная > Адукацыя і выхаванне > Вучням Слабадской і Узмёнскай школ пра адказнасць

Вучням Слабадской і Узмёнскай школ пра адказнасць


27-12-2017, 15:16. размясціў: gazeta

 Праваахоўнікі нагадалі вучням Слабадской і Узмёнскай школ пра адказнасць за правапарушэнні і абавязковае выкананне правіл дарожнага руху.

Са школьнікамі сустрэліся старшы ўчастковы інспектар інспекцыі па справах непаўналетніх Святлана Хаданёнак і старшы дзяржаўтаінспектар аддзялення ДАІ РАУС Аляксандр Савейка. Мерапрыемства праходзіла падчас акцыі "Канікулы", якая стартавала 20 снежня.

Як правіла, прычына правапарушэнняў у падлеткавым асяродку — багаты запас вольнага часу і неўтаймаваная энергія. Таму на зімовых канікулах школы і міліцыя прасочаць за паводзінамі і заняткамі дзяцей.


— Комплекснае мерапрыемства "Канікулы" скіравана на папярэджанне правапарушэнняў і злачынстваў сярод падлеткаў, арганізацыю іх вольнага часу,—расказвае старшы ўчастковы інспектар ІСН Святлана Хаданёнак. — Штовечар наведваем месцы адпачынку моладзі, ходзім на дыскатэкі. Узмоцнены кантроль у гандлёвых кропках за рэалізацыяй алкагольных напояў. Сярод пакупнікоў гэтага тавару не павінна быць непаўналетніх. Часцей будзем наведваць сем'і, якія знаходзяцца на ўліку як нядобранадзейныя.
Завяршыцца акцыя "Канікулы" 9 студзеня.

Фота прадастаўлена ІСН РАУС.
Кацярына РЫНКЕВІЧ.


Вярнуцца назад