Авторизация
 

У госці ў міёрскую школу дабрыні

В гости в миорскую школу добротыНаведвальнікі аддзялення для інвалідаў тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва на Велікодным тыдні пабывалі ў нядзельнай школе.

 

На сустрэчу запрасіла выкладчык Таццяна Пацеенак. Яна часты госць у тэрытарыяльным цэнтры. Першы візіт інвалідаў у нядзельную школу доўжыўся тры гадзіны.

 

На экскурсіі даведаліся, як праходзяць заняткі, азнаёміліся з праваслаўнай літаратурай у бібліятэцы, паглядзелі выставу вырабаў выхаванцаў. Выстаўлены ў школе работы падапечных цэнтра. У майстэрні "Лаўка цудаў" стваралі велікодныя сувеніры: кошычкі з яйкамі, куранят, падсвечнікі ў выглядзе куліча.

За чаяпіццем гаварылі пра свята Вялікадня, подзвіг Хрыста, нагадалі Божыя запаветы. Госці задавалі пытанні. Як правільна маліцца, якія іконы павінны быць у доме, як рыхтаваць сябе да споведзі і прычасця.
—Сустрэча атрымалася цікавай і змястоўнай. Адчуваліся радасць і духоўнае ўзрушанне, —гаворыць загадчык аддзялення для інвалідаў Таццяна Шульга. —Наступны раз збіраемся ў нядзельную школу напярэдадні Пятрова паста. Нам абяцалі майстар-клас па прыгатаванні карысных посных страў. 

 

Кацярына РЫНКЕВІЧ.

На здымку: вырабы з майстэрні "Лаўка цудаў".

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 94 936
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 72 499
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 38 291
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 36 951
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 35 673
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 33 883
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 22 904
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 21 января 2019
Василий, Виктор, Владимир, Георгий, Григорий, Дмитрий, Евгений, Емельян, Иван, Илья, Михаил, Юлиан, Василиса, Доминика

Именины 20 января 2019
Василий, Иван, Афанасий

Госці краін
free counters
Партнеры сайта