Авторизация
 

У міёрскія дзіцячыя садкі — без прагулаў

В миорские детские сады — без прогуловНярэдка дарослыя не захоўваюць устаноўлены распарадак наведвання дашкольнай ўстановы. Малыя без уважлівых прычын прапускаюць заняткі, а іх бацькі, то "спазняліся на працу", то "не захацелі будзіць", то "хачу — вяду, хачу — не, мая справа". Некаторыя мамы, якія знаходзяцца ў чарговым дэкрэтным водпуску, лічаць, што маюць права пакінуць дзіця дома, каб сэканоміць сямейны бюджэт. У той час іншыя бацькі не могуць выйсці на работу з-за адсутнасці месц у садках.

 

Варта ведаць, што Кодэксам аб адукацыі (падпункт 5.6 пункта 5 артыкула 79) вызначаны ўмовы датэрміновага спынення адукацыйных адносін па ініцыятыве ўстановы адукацыі (у тым ліку і дашкольнай). Падставай для адлічэння выхаванца з'яўляецца адсутнасць на занятках больш за 30 дзён без уважлівых прычын на працягу навучальнага года. Міністэрства адукацыі не ўстанаўлівае пералік уважлівых прычын. Кіраўнік установы мае права самастойна, з улікам канкрэтных абставін, вырашыць, ці з'яўляюцца "прагулы" выхаванцаў уважлівымі. Такімі могуць прызнавацца:


- хвароба дзіцяці;
- санаторна-курортнае лячэнне;
- знаходжанне на дамашнім рэжыме (па рэкамендацыі медыкаў);
- каранцін;
- наяўнасць лістка часовай непрацаздольнасці ў бацькоў (законных прадстаўнікоў) выхаванца;
- адпачынак бацькоў (законных прадстаўнікоў);
- службовая камандзіроўка бацькоў;
- выхадныя дні ў бацькоў (законных прадстаўнікоў) выхаванца;
- прастой арганізацыі (падраздзялення), дзе працуюць бацькі (законныя прадстаўнікі) выхаванца;
- часовая страта працы бацькамі (законнымі прадстаўнікамі) выхаванца па незалежных ад іх абставінах;

- канікулы (летнія—90 каляндарных дзён, зімовыя—10 каляндарных дзён, вясновыя—10 каляндарных дзён);
- прадпісанні санітарна-эпідэміялагічнай службы аб закрыцці садка;
- надзвычайныя абставіны, у тым ліку часовае прыпыненне работы транспарта;
- непрадбачаныя сямейныя сітуацыі (пераезд, смерць ці хвароба блізкіх).
Рашэнне аб захаванні месца за выхаванцам у дашкольнай установе прымаецца ў інтарэсах дзяцей.
Пытанні адлічэння выхаванцаў з дзіцячых садкоў знайшлі адлюстраванне ў Палажэнні аб устанаўленні дашкольнай адукацыі (зацверджана Пастановай Савета Міністраў ад 25 ліпеня 2011 г. № 150). У адпаведнасці з гэтым дакументам рашэнне аб спыненні адукацыйных адносін прымае кіраўнік установы, выдаючы адпаведны загад, у якім указваецца падстава адлічэння. Адукацыйныя адносіны прыпыняюцца ў выпадках:
- завяршэння атрымання адукацыі ва ўстанове дашкольнай адукацыі;
- пераводу выхаванца ў іншую ўстанову адукацыі;
- ліквідацыі ўстановы адукацыі;
- не ўнясення платы за навучанне ў тэрмін;
- працяглай (больш за 30 дзён на працягу навучальнага года) адсутнасці дзіцяці без уважлівых прычын.
Калі бацькі (законныя прадстаўнікі) па нейкай прычыне не могуць прывесці выхаванца ў садок, павінны пісьмова ці вусна папярэдзіць пра гэта педагогаў.


Святлана МАТЫЛЁНАК,

метадыст вучэбна-метадычнага

кабінета аддзела адукацыі, спорту і турызму.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • 2018
  • 2019
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 97 126
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 79 361
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 55 885
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 40 563
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 39 353
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 35 885
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 24 884
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 20 июля 2019
Герман, Лукьян, Павел, Сергей, Евдокия

Именины 19 июля 2019
Александр, Анатолий, Андрей, Антон, Архип, Валентин, Василий, Виктор, Ефим, Иннокентий, Лукьян, Федор, Марфа, Ульяна

Госці краін

free counters
Партнеры сайта