Авторизация
 

Генадзь ХАХЕЛЬ — эталон прыстойнасці ў Новым Пагосце

Геннадий ХАХЕЛЬ — эталон порядочности в Новом ПогостеАлена БАСІКІРСКАЯ 

Фота аўтара

Генадзя ХАХЕЛЯ калегі называюць эталонам прыстойнасці. Ён — прыкладны тата, муж, настаўнік, аднасяльчанін. "Дзе нарадзіўся, там і спатрэбіўся", — такой ісціны трымаецца Генадзь Яўгенавіч. Пасля педінстытута прыехаў настаўнічаць у родныя пенаты, стварыў сям'ю і стаў вельмі патрэбным. Вяскоўцы яму давяраюць і ведаюць, у просьбах ніколі не адмаўляе, паспрыяе. Генадзь Хахель у Новым Пагосце дэпутат мясцовага Савета. 

А яшчэ—фізік і спартсмен. У інстытуце паралельна скончыў два факультэты. Прафесійна займаўся біятлонам, цяпер рамантуе камп'ютары і тэлевізары. Лідар раённай лыжні. Яго вучні займаюць прызавыя месцы на раённай спартакіядзе па лёгкай атлетыцы.
Свой мандат атрымаў у 2003-м, і цяпер з ім. "Каб не быў дэпутатам, усё роўна дапамагаў бы. Імкнуся зрабіць усё, што ў маіх сілах",--расказвае. У просьбах не любіць адмаўляць і заўсёды спрабуе іх выканаць.


Дэпутата турбуюць праблемы сяла, бо вясковае жыццё яму па душы, і балюча, што моладзь з'язджае. Чаму так адбываецца? Верагодна, праблема нумар адзін— невялікі заробак. Аднак радуе, што маладое пакаленне, якое засталося ў Новым Пагосце і ваколіцах—надзейнае і прыкладнае. Добрых слоў заслугоўваюць шматдзетныя сем'і Гарноўскіх, Сухоўскіх, Апалькаў, Урбановічаў, Бараноўскіх.


Генадзь Хахель адказвае за вуліцы Міёрская і Юбілейная, перавулкі Рачны і Азёрны. Там жывуць каля 60 чалавек, якія па жаданні звяртаюцца да дэпутата. Не сакрэт, што кожнаму цяпер даступна любая інстанцыя. Тым не менш вясковы дэпутат—місія адказная. Яго слова аўтарытэтнае, з яго голасам лічацца, а да меркавання прыслухоўваюцца.


Пытанні, якія ўзнікаюць у сяльчан,--самыя жыццёвыя. Напрыклад, дастаўка паліва, падсыпка дарог, спілоўванне аварыйных дрэў. Усё пакрысе вырашаецца. У сельскай мясцовасці, калі разабрацца, кожны чалавек на віду. Беспрацоўныя звяртаюцца ў сельвыканкам або непасрэдна ў арганізацыю. Нядаўна для знаёмства з вакансіямі ахвочых запрашалі на сход грамадскага пункта аховы правапарадку. У мясцовых гаспадарках работнікі патрэбны. Да невялікага заробку добрай прыбаўкай могуць паслужыць даходы ад статка. У Новым Пагосце, Волкаўшчыне і ваколіцах жыве шмат дбайных рупліўцаў. Тым не менш з колішніх трох кароўскіх статкаў застаўся адзін. Паўплывала змяншэнне колькасці жыхароў, але, па словах дэпутата, і агульная зацікаўленасць да хатняй гаспадаркі скарацілася.


Грамадскі транспарт цяпер не надта запатрабаваны, бо многія аддаюць перавагу асабістаму аўто, якое даімчыць у любое месца і па зручным маршруце. Таму прыгарадны аўтобус да Міёр курсіруе тройчы на тыдзень, больш часты графік нерэнтабельны.


Як і ўсюды і заўсёды, у Новым Пагосце свае праблемы, радасці, таленты, рупныя працаўнікі і лайдакі-выпівохі. З навакольных вёсак некаторыя сем'і перабра-ліся сюды на пастаяннае жыццё, бо ёсць умовы і інфраструктура. Нехта выязджае ў пошуках лёгкага хлеба ці гарадскога ладу. Для дэпутата і настаўніка Генадзя Хахеля гэтае месца найдаражэйшае на зямлі, тут выраслі дачушкі, жыве з жонкай Эльвірай, якая настаўнічае ў Чапуках. Тут праца, адказныя вучні, на якіх ніколі не павышае голасу. Тут аднасяльчане, інтарэсы якіх ён прадстаўляе як дэпутат. Тут звычайнае вір-лівае жыццё—такое, як ёсць. 

 

 

 

 

 

скачать dle 11.3
рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Наведвальнікі, змешчаныя ў групе Гости, не могуць пакідаць каментары да дадзенай публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Вконтакте
  • Facebook
  • OK
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 75 486
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 32 376
  • 1

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 12 109
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 10 914
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 10 877
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 9 917
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 3 793
  • 2
Курс валют в Беларусь
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 24 августа 2017
Александр, Василий, Макар, Максим, Марк, Мартин, Федор, Мария

Именины 23 августа 2017
Вячеслав, Роман, Афанасий

Госці краін
free counters
Партнеры сайта