Авторизация
 

"Ганарымся, што навучылі!" прайшоў у Міёрскім РДК

"Гордимся, что научили!" прошёл в Миорском РДКАлена БАСІКІРСКАЯ

Чарговы этап акцыі "Ганарымся, што навучылі!" прайшоў у раённым Доме культуры. Ці нехта яшчэ не бачыў ролікі па тэлебачанні пра кемлівага хлопчыка? У тэатры ён чуе песню "Гары, гары, мая зорка!" і прыгадвае правілы бяспекі з агнём. На дні нараджэння бачыць торт са свечкамі і расказвае сябрам, як абыходзіцца з агнём. Ці правільна паводзіць сябе хлопчык? — пытаўся са сцэны інспектар групы прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю РАНС Дзмітрый ПЛОТНІКАЎ. 

 

"Гордимся, что научили!" прошёл в Миорском РДК— Правільна, карыснымі ведамі трэба дзяліцца, — смела адказвалі вучні з усіх школ райцэнтра. Разам з імі былі бацькі.
"Гордимся, что научили!" прошёл в Миорском РДКІнспектар расказаў пра мабільны дадатак "МЧС Беларуси. Помощь рядом", які можна далучыць з плэй-маркета. З гэтай праграмай дзеці заўсёды ў анлайн-бяспецы. Тут можна зайсці ў любы раздзел, задаваць пытанні, даведацца пра першую дапамогу. Апрача ўсяго, у дадатку ёсць карта неспрыяльных з'яў надвор'я. Напрыклад, дзве сінія плямы на тэрыторыі Гомельскай вобласці паказваюць на невялікія падтапленні. У ніжнім правым кутку — універсальны экстраны нумар 112, які пры неабходнасці можна набраць, не задумваючыся пра кам-бінацыю лічбаў.


"Гордимся, что научили!" прошёл в Миорском РДКАртыстка Святлана Атопкіна і танцавальны калектыў з Дома культуры парадавалі выступленнямі. Вядучымі былі Юлія Трубіла і Аляксандр Хован.
Асноўная частка мерапрыемства — практычная. У фае дзяцей чакалі стульчыкі бяспекі з "гаваркімі" выявамі вогнетушыцеля, тэлефона, высакавольтнай напругі і выратавальнага круга. Сядаючы па чарзе на кожны, удзельнікі адказвалі на пытанні інспектара пра правілы бяспекі.
У касцюме вогнетушыцеля школьнік Дзяніс Казлоўскі праводзіў розныя конкурсы. Так, ахвочыя "ратавальнымі" рукавіцамі даставалі з маленькай каробкі запалкі, разбіралі і збіралі пажарны апавяшчальнік, праходзілі камп'ютарную віктарыну па бяспецы і "не адыходзячы ад касы" за выдатныя веды атрымлівалі іменныя дыпломы і розныя падарункі.


"Гордимся, что научили!" прошёл в Миорском РДКМалыя спяшаліся прымасціцца за руль гульнёвага пажарнага аўтамабіля, разам з бацькамі падстаўлялі тварыкі ў дошку гонару, на якой значылася "Ганарымся, што навучылі!" Дзеці радуюцца сваім паспехам, а бацькі шчаслівыя, што навучылі.

 

 

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • 2018
  • 2019
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 97 117
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 79 339
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 55 798
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 40 550
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 39 345
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 35 879
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 24 873
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 19 июля 2019
Александр, Анатолий, Андрей, Антон, Архип, Валентин, Василий, Виктор, Ефим, Иннокентий, Лукьян, Федор, Марфа, Ульяна

Именины 18 июля 2019
Василий, Геннадий, Сергей, Степан, Агния, Анна, Варвара, Елизавета, Афанасий

Госці краін

free counters
Партнеры сайта