Авторизация
 

Уступныя іспыты

Вступительные экзаменыМіністэрства адукацыі вызначыла, якія адзнакі будуць лічыцца нездавальняючымі ва ўступнай кампаніі 2017 года. Так, для большай часткі экзаменаў, калі гаворка ідзе пра профільныя іспыты, станоўчай стане адзнака ў 20 балаў. Такія патрабаванні прад'яўляюцца да іспытаў па дзяржаўных і замежных мовах, гісторыі Беларусі, сусветнай гісторыі (найноўшы час), грамадазнаўстве, геаграфіі. Па астатніх прадметах — матэматыцы, фізіцы, хіміі, біялогіі — дастаткова будзе набраць 15 балаў. 

 

Калі гаворка ідзе пра другое профільнае выпрабаванне, станоўчыя адзнакі зніжаюцца на пяць балаў і складаюць адпаведна 15 і 10.
Для сілавых і сельскагаспадарчых ВНУ — Мінабароны, МНС, Дзяржпагранкамітэта, ваенных факультэтаў грамадзянскіх ВНУ, а таксама па групах спецыяльнасцяў "Вытворчасць, захоўванне і перапрацоўка прадукцыі раслінаводства", "Жывёлагадоўля. Рыбаводства. Пчалярства", "Сельскае будаўніцтва і ўладкаванне тэрыторый", "Меліярацыя і водная гаспадарка", "Аграінжынер" станоўчымі будуць лічыцца адзнакі з 5 балаў.


Як і ў мінулым годзе, рэгістрацыя на ЦТ працягнецца з 2 мая па 1 чэрвеня. У чэрвені пройдзе цэнтралізаванае тэсціраванне, а ў ліпені — падача дакументаў. У сувязі з увядзеннем чацвёртага ЦТ і трох рэзервовых дзён тэрміны пачатку прыёму дакументаў на бюджэт у параўнанні з мінулым годам ссунуліся на 4 дні і прызначаны з 12 па 17 ліпеня. Самымі кароткімі будуць тэрміны падачы дакументаў для будучых педагогаў, выпускнікоў профільных педкласаў — з 12 па 14 ліпеня.


З 18 ліпеня пачнуцца ўнутраныя ўступныя іспыты па творчасці, фізкультуры і іншым. Па 21 ліпеня такія іспыты пройдуць у Акадэміі МУС, Магілёўскім інстытуце МУС, Універсітэце грамадзянскай абароны МНС; па 26 ліпеня — у Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў, Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі, Беларускім дзяржаўным універсітэце культуры і мастацтваў; па 24 ліпеня — у іншых установах вышэйшай адукацыі.
Завершыцца ўступная кампанія 6 жніўня.

 

Фота для ілюстрацыі.
Па паведамленнях БелТА.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 12 мая 2021
Арсений, Артем, Василий, Иван, Федот

Именины 11 мая 2021
Виталий, Кирилл, Максим, Анна

Госці краін

free counters
Партнеры сайта