Авторизация
 

Каманда эрудытаў з Міёрскай СШ №3 прывезла трэцяе месца

 Команда эрудитов из Миорской СШ №3 привезла третье местоКацярына РЫНКЕВІЧ

Каманда эрудытаў "Красные охотники" з СШ №3 імя Ягора Томкі прывезла трэцяе месца з рэспубліканскага дэбат-турніру. Спаборніцтвы праходзілі ў аздараўленчым цэнтры "Зубрёнок". Міярчане выступалі ў малодшай лізе. У ёй гуляюць васьмікласнікі. За перамогу змагаліся 10 каманд.

 

У дзіцячай здраўніцы правялі тры тыдні. Займаліся на майстар-класах па дэбатах, праз скайп звязваліся з равеснікамі з "Артека" і "Орлёнка", наведвалі заняткі па школьных прадметах, ездзілі на экскурсіі.
На дэбат-гульнях сапернікамі "Красных охотников" сталі эрудыты з Баранавіч, Магілёва і Гродна. З баранавіцкай камандай выпала згуляць двойчы. Спрачаліся на тэмы "Маральныя прынцыпы важней за лідарскія якасці" і "Інтэрнэт прыносіць больш шкоды, чым карысці".


— Тэму гульні выбіралі загадзя. Які пункт погляду будзем падтрымліваць — згаджацца ці адмаўляць — даведваліся перад пачаткам дэбатаў. Трэба быць гатовымі да абедзвюх сітуацый, — расказвае капітан каманды Дзіма Гагалінскі.


Міярчане перамаглі каманды з Баранавіч і Магілёва. У гульні з гродзенцамі мацней аказаліся сапернікі. "Красные охотники" не выйшлі ў паўфінал і занялі трэцяе месца. Лепшыя ігракі адзначаны асобнымі дыпломамі.


Трэнер каманды Наталля БУДЗЬКО каменціруе:
— Гэта выдатны вынік. Для мяне дзеці вярнуліся пераможцамі. На дэбатах яны гулялі ўпершыню і годна прадставілі сваю школу ў рэспубліцы. Дэбат-турнір шмат дае для асабістага развіцця кожнага іграка. Вучыць пераадольваць сябе, граматна, тактоўна і лагічна адстойваць свой пункт погляду.


Наступнае выпрабаванне на эрудыцыю чакае міярчан у маі. Рыхтуюцца да інтэлектуальнага турніру "Майскі жук", які пройдзе ў Чашніках.

 

"Красные охотники" Ягор Абалевіч, Паша Шаўчонак, Дзіма Гагалінскі, Улад Лапкоўскі, Віялета Кашкур і Насця Апалька з трэнерам Наталляй Будзько.

 

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 613
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 94 424
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 90 562
  • 1

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 43 581
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 713
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 745
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 911
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 27 ноября 2020
Александр, Алексей, Аристарх, Василий, Виктор, Гавриил, Георгий, Григорий, Дмитрий, Константин, Михаил, Николай, Петр, Порфирий, Сергей, Федор, Анна, Филипп

Именины 26 ноября 2020
Герман, Иван

Госці краін

free counters
Партнеры сайта