Авторизация
 

Бацькоўскі сход у Міёрскай школе мастацтваў

Родительское собрание в Миорской школе искусствАлена БАСІКІРСКАЯ  

Фотаматэрыял Казіміра БЛАЖЭВІЧА

Звычайны бацькоўскі сход у школе мастацтваў 24 сакавіка аказаўся зусім незвычайным. Бацькі выхаванцаў харэаграфічнага аддзялення прыйшлі не толькі паслухаць пра паспяховасць дзяцей, але і паглядзець на вынікі іх заняткаў. Сцэна ў раённым Доме культуры да гэтага, напэўна, не бачыла столькі кветак. Толькі не тых, што растуць у вазонах або на клумбе. Кветкамі ў той дзень выступілі самі дзеці з усіх класаў харэаграфічнага аддзялення.

 

Родительское собрание в Миорской школе искусствУ розных касцюмах, з усмешкамі і шчаслівымі тварамі, бы матылькі, порхалі яны па "п'едэстале гонару". Пра сцэну такое параў-нанне дарэчнае, бо для дзяцей яна як узвышша для прызнання таленту. Тым больш, што ў зале паглядзець на сваіх зорачак сабраліся мамы і таты, бабулі і дзядулі, цёці і дзядзі… Словам, усе родныя. Яны з захапленнем фатаграфавалі і шчыра махалі, каб першапраходцы сцэны адчувалі сябе ўпэўнена.


Найперш прамову трымалі дырэктар дзіцячай школы мастацтваў Баляслаў Чарняўскі, выкладчык харэаграфічнага аддзялення Аляксандра Катышава. Яна і прадстаўляла нумары і сольных артыстаў. У справаздачным канцэрце перад бацькамі дзеці паказалі развіццё сваіх талентаў, выкладчыкі прадэманстравалі здольнасць навучыць складанаму і прыгожаму. Задавальненне залы пацвердзілася праз яе шчырую рэакцыю. Гледачы доўга апладзіравалі стоячы. Так вітаюць звычайна толькі на самых упадабаных канцэртах.


Родительское собрание в Миорской школе искусствДзеці мудрагелістым рухам навучыліся не адразу і паказалі, з чаго ўсё пачыналася. На сінтэзатары ім акампаніравала Наталля Аляксеева. Спецыяльныя практыкаванні, расцяжкі і падобнае папярэднічала трывалым крокам у харэаграфічны свет.
Што ні выхад — новыя касцюмы. Хто іх аўтары? Як аказалася, самі выкладчыкі. Аляксандра Катышава і Наталля Варанько — харэографы з вопытам. Родительское собрание в Миорской школе искусствНе меншы досвед яны маюць і ў стварэнні касцюмаў. Жабкі, павараты, карацісты, анёлкі, маракі — ніводны вобраз не нясе складанасцяў для палёту фантазіі і залатых рук. Дзеці, адмыслова ўбраныя, на дзіва прысутным чаравалі вірлівымі рухамі ў рускім танцы, польцы "Крутусе", вальсе, "Яблычку", "Паванне", "Сударушцы" і многім-многім іншым… А пасля ігралі сола на сінтэзатары. Аказваецца, таленавітыя ва ўсім.


Родительское собрание в Миорской школе искусствНапрыканцы малыя ў танцы спрабавалі намаляваць тую краіну, дзе няма прычыны для слёз. На сцэну выйшлі ўсе вучні. Іх 114. І да кожнага выкладчыкі маюць свой падыход, свой ключык.

 

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • 2018
  • 2019
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 97 392
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 80 591
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 59 634
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 40 850
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 39 574
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 105
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 160
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 23 августа 2019
Вячеслав, Роман, Афанасий

Именины 22 августа 2019
Алексей, Антон, Григорий, Дмитрий, Иван, Леонтий, Макар, Матвей, Петр, Самуил, Юлиан, Ирина, Маргарита, Мария, Яков

Госці краін

free counters
Партнеры сайта