Авторизация
 

Не падобны на іншых, але прыміце яго

Не похож на других, но примите егоПаведамляе ўрач-псіхіятар Міёрскай ЦРБ Вольга Баравік:
—Гэтых дзяцей лёгка пазнаць: яны ніколі не глядзяць пяшчотна вам у вочы, не скажуць "я цябе люблю", будуць паўтараць адны і тыя ж рухі, нягледзячы на вашы забароны, яны не зразумеюць, калі вы адчуеце сябе дрэнна і не пашкадуюць, яны не горш і не лепш за звычайных дзяцей, яны проста іншыя…

 

Трапныя словы пра хворых на аутызм. Тэрмін ад лацінскага слова autos — "сам", і аутызм азначае "пагружэнне ў сябе".
Такое дзіця жыве ў сваім свеце, дрэнна разумее і ўспрымае навакольныя падзеі. Можа быць як разумова адсталым, так і высока інтэлектуальным, адораным у нейкай вобласці, але не мець пры гэтым звычайных бытавых і сацыяльных навыкаў.


Аутызм сустракаецца нячаста — прыкладна 60 выпадкаў на 10 тысяч дзяцей. Найбольш да яго схільныя хлопчыкі: хварэюць у 3-4 разы часцей за дзяўчынак. Прычыны развіцця захворвання да гэтага часу невядомыя. Медыцынскіх аналізаў, з дапамогай якіх можна дыягнаставаць аутызм, не існуе. Дыягназ ставіцца па назіраннях за тым, як дзіця сябе паводзіць, наладжвае зносіны. Аутыст пазбягае нават бацькоў, можа не адрэагаваць на зварот. Маўленне ў такіх дзяцей развіваецца паступова, магчыма выкарыстанне жэстаў замест слоў. Ім не цікавыя сябры, любяць больш часу праводзіць у адзіноце.


Прыкметы, якія павінны насцярожыць бацькоў: не балбоча і не гуліць да 12 месяцаў; не ўсміхаецца іншым; не адгукаецца, калі называюць яго імя; не цікавіцца цацкамі і не гуляе з іншымі дзецьмі; не вымаўляе асобныя словы ў 16 месяцаў, выразаў з двух слоў у два гады; не глядзіць у вочы; гаворыць пра сябе ад другой ці ад трэцяй асобы; часта паўтарае адны і тыя ж словы ці выразы; не рэагуе на маці; трасе галавой, рукамі, разгойдваецца; грызе пальцы рук; б'е сябе па твары; у дзіцяці частыя істэрыкі, прыступы агрэсіі; баіцца незнаёмых.
Няма пакуль лекаў, якія б вылечвалі. Адкрытасць праблемы — таблетка для гэтага выпадку.

 

Запісала Вольга ВІШНЕЎСКАЯ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении {days} дней со дня публикации.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 24 января 2022
Виталий, Владимир, Иосиф, Михаил, Николай, Степан, Терентий, Федор

Именины 23 января 2022
Анатолий, Григорий, Зиновий, Макар, Павел, Петр

Госці краін

free counters
Партнеры сайта