Авторизация
 

Калі ў дзіцяці дыягназ — аутызм

Если у ребёнка диагноз — аутизмАутысты жывуць у сваім асобным свеце. Звыклая нам рэчаіснасць для іх — крыніца стрэсу. Як заўважыць аутызм і чым дапамагчы такім дзецям?  Пра гэта ў размове з дырэктарам раённага цэнтра карэкцыйна-развівальнага навучання і рэабілітацыі Святланай БАКЕВІЧ.

 

— Аутызм — псіхічнае захворванне. У яго аснове адхіленні, звязаныя з парушэннем развіцця галаўнога мозга, — адзначае Святлана Віктараўна. — Па статыстыцы, хвароба часцей выяўляецца ў хлопчыкаў. Прыкметы аутызму заўважныя з двух з паловай-трох год.


У чым яны праяўляюцца?
— Дзіця рэзка перастае гаварыць або ўвогуле не пачынае. Гэта павінна насцярожыць бацькоў. Аутысты не глядзяць у вочы, злавіць іх позірк складана. Не адгукаюцца на сваё імя. Не спяць ці рэдка спяць удзень. Вельмі пераборлівыя ў ежы. Многія любяць ваду і адзіноту.


Знешне дзеці з аутызмам адрозніваюцца?
— Яны выглядаюць, як і большасць іх равеснікаў. Фізічна могуць быць здаровымі.


Навучанне дзіцяці-аутыста магчыма?
— Гэта залежыць ад цяжкасці хваробы. Калі захаваны інтэлект, дзіця можна навучыць самаабслугоўванню, рэжыму дня, нават чытанню і пісьму. Вядомы аутысты-геніі. Такая форма захворвання называецца сіндром Аспергера. Пры парушанай інтэлектуальнай дзейнасці сітуацыя іншая. У дзяцей нашага раёна з дыягназам аутызм маўленне адсутнічае. Могуць вымавіць слова, назваць літары. Але гэта не ўсвядомлена.


Наколькі актуальная праблема дзіцячага аутызму для Міёрскага раёна?
— Дыягназ маюць да дзесяці дзяцей. Старонняму чалавеку лічба можа падацца нязначнай. У некаторых раёнах вобласці па 1-2 хворыя. Кожны год выяўляем па адным дашкольніку з прыкметамі аутызму. У буйных гарадах колькасць дзяцей-аутыстаў можа даходзіць да ста.


Якія меркаванні існуюць наконт прычын хваробы?
— Расстройствы аутыстычнага спектра ў дзяцей могуць выклікаць больш за 400 фактараў. Гэта не толькі генетыка і дрэнная экалогія. Да іх адносяцца захворванні нервовай сістэмы, пастаянны стрэс у маці падчас цяжарнасці, хранічныя хваробы бацькоў і іншае. Пэўны час лічылі, што аутызм можа ўзнікаць з-за пэўных прышчэпак, якія робяць дзецям. Пасля ад такой думкі адмовіліся. Ёсць пункт погляду, што аутысты нараджаюцца ў матуль, якія шмат часу праводзяць за камп'ютарам. Калі гаварыць пра нашых выхаванцаў, меркаванне не пацвярджаецца. Па статыстыцы, дзеці з аутызмам часцей нараджаюцца ў сем'ях, дзе ў абодвух бацькоў вышэйшая адукацыя. Але і гэта не заўсёды так. Дакладна невядома, што выклікае захворванне.


Што рабіць бацькам, калі дзіцяці паставілі дыязназ аутызм?
— Прыняць сваіх сына ці дачку такімі, якія яны ёсць. Усвядоміць, што іх дзіця — асаблівае, і дапамагчы яму жыць у гэтым свеце. Вылечыць аутызм поўнасцю нельга, але сімптомы можна скарэкціраваць: навучыць дзіця вучыцца і мець зносіны з людзьмі. Своечасова пастаўлены дыягназ павялічвае шанцы на паўнацэннае жыццё.


А практычныя рэкамендацыі?
— Аутысты любяць пастаянства. Пажадана, каб кожны дзець праходзіў па адным распарадку. Для такіх дзяцей важная нагляднасць дзеянняў. Можна размясціць на сцяне ў рад карцінкі: кран з вадой будзе азначаць, што трэба памыцца, талерка з ежай — сняданак, дарожка і дрэвы —прагулка і да т.п. Калі дзеянне выканана, карцінка здымаецца. Аутысту неабходна загадзя ведаць, што рабіць далей. Спытайце ў звычайнага чалавека, у які дзень тыдня будзе 9 мая. Без каляндарыка не адкажа. Так аутыст не можа арыентавацца без наглядных малюнкаў. Такіх дзяцей трэба часцей абдымаць і размаўляць з імі, чытаць ім казкі.
Гутарыла Кацярына РЫНКЕВІЧ.

 

Для даведкі

Кансультацыі па навучанні і выхаванні дзяцей з праблемамі псіхафізічнага развіцця можна атрымаць у спецыялістаў Міёрскага раённага Цэнтра карэкцыйна-развівальнага навучання і рэабілітацыі. Наш адрас: г. Міёры, вул. Юбілейная, 8А (будынак дзіцячага сада №3). Тэлефон: 4 18 55.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении {days} дней со дня публикации.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 24 января 2022
Виталий, Владимир, Иосиф, Михаил, Николай, Степан, Терентий, Федор

Именины 23 января 2022
Анатолий, Григорий, Зиновий, Макар, Павел, Петр

Госці краін

free counters
Партнеры сайта