Авторизация
 

Спяшайцеся чытаць добрыя выданні ў Міёрскай бібліятэцы

Спешите читать хорошие издания в Миорской библиотекеКацярына РЫНКЕВІЧ

Фота аўтара

Ва ўтульнай зале сабраліся выхаванцы нядзельнай школы і чытачы са школ райцэнтра. Бібліятэкары падрыхтавалі выставу "Святло духоўнай кнігі". Сцены залы ўпрыгожвалі творчыя работы дзяцей пад агульнай назвай "Дарога да храма".

 

Нядзельным днём 19 сакавіка у міёрскай дзіцячай бібліятэцы гаварылі пра кнігі, якія вучаць дабрыні, міласэрнасці, любові да бліжняга. Сустрэча прымяркоўвалася да Дня праваслаўнай кнігі.

 

Якая яна, праваслаўная кніга? Змястоўная, глыбокая, карысная, аднолькава цікавая для дзяцей, іх бацькоў, дзядуль і бабуль. На абанеменце дзіцячай бібліятэкі можна сустрэць дарослых з прытчамі, жыціямі святых і творамі праваслаўных пісьменнікаў у руках. Чытаюць Лідзію Чарскую, Клаўдзію Лукашэвіч, Тамару Крукаву, Таццяну Дашкевіч. І яшчэ шмат аўтараў. Як паводзіць сябе ў царкве, як справіцца з дрэннымі рысамі характару, як перабароць шкодныя звычкі… За адказамі на гэтыя і іншыя пытанні звяртаюцца да праваслаўнай літаратуры.


Спешите читать хорошие издания в Миорской библиотекеБібліятэкар Таццяна Вішнеўская пазнаёміла з выданнямі выставы. Біблія, Закон Божы, малітвасловы, прытчы, кнігі пра святых Беларусі… Акрамя друкаваных—аўдыё- і відэаматэрыялы. Расказала пра чытачку, што бярэ такую літаратуру для ўнука і чытае сама. Адкрыўшы для сябе свет праваслаўнай кнігі, чалавек з немалым жыццёвым багажом заўважае: "Колькі яшчэ не ведаю…"
Праваслаўнай літаратурай цікавіцца шмат юных чытачоў. Выбар вялікі. На стэлажах кнігі для маленькіх дзетак, падлеткаў, старшакласнікаў. З 2003 года ідзе супрацоўніцтва з выдавецтвам Беларускага Экзархата. Кніжны фонд штогод папаўняецца. Пра гэта расказала дырэктар установы Валянціна Лакотка. Падкрэсліла: што чытаем—так і жывём.


Кніга кніг—Біблія. Як адзначыла выкладчык нядзельнай школы Таццяна Пацеенак, раней Біблія была настольнай кнігай у кожнай набожнай сям'і. Глыбокі сэнс, закладзены ў святых радках, спазнаюць на занятках у нядзельнай школе. Свае веды выхаванцы паказалі на інтэлектуальнай гульні "Чаша біблейскай мудрасці". Тры каманды: "Вера", "Надзея" і "Любоў"— узгадвалі выразы з Бібліі, што ўжываюцца ў нашай паўсядзённасці, і іх значэнне. Закапаць талент у зямлю, прадаць за 30 срэбнікаў, будаваць вавілонскую вежу, несці свой крыж… Кожны афарызм—гэта глыбокі сэнс і падстава для разваг. За правільныя адказы ўдзельнікі атрымлівалі прызы, галоўны з якіх—кніга, і апладысменты.


Звяртаючыся да юнай аўдыторыі, протаіерэй, благачынны Міёрскай акругі Віктар Вабішчэвіч нагадаў, што трэба быць з Богам душой і сэрцам. Параіў чытаць карысныя і добрыя кнігі. У духоўных ведах—выратаванне. Адсюль бярэ выток любоў да бліжняга і навакольнага свету. 

 

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 25 января 2021
Галактион, Илья, Макар, Петр, Татьяна

Именины 24 января 2021
Виталий, Владимир, Иосиф, Михаил, Николай, Степан, Терентий, Федор

Госці краін

free counters
Партнеры сайта